прагно́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прагно́зны прагно́зная прагно́знае прагно́зныя
Р. прагно́знага прагно́знай
прагно́знае
прагно́знага прагно́зных
Д. прагно́знаму прагно́знай прагно́знаму прагно́зным
В. прагно́зны (неадуш.)
прагно́знага (адуш.)
прагно́зную прагно́знае прагно́зныя (неадуш.)
прагно́зных (адуш.)
Т. прагно́зным прагно́знай
прагно́знаю
прагно́зным прагно́знымі
М. прагно́зным прагно́знай прагно́зным прагно́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагно́зны прогно́зный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прагно́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прагнозу; заснаваны на прагнозе. Прагнозныя карты. // Які вызначаецца на аснове прагнозу. Прагнозныя залежы руды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагно́зны гл. прагнастычны

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прагно́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных даных.

П. надвор’я. П. падзей.

|| прым. прагно́зны, -ая, -ае (спец.) і прагнасты́чны, -ая, -ае (спец.).

Прагнозныя разлікі.

Прагнозныя запасы калійнай солі.

Прагнастычны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ацэ́начна-прагно́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ацэ́начна-прагно́зны ацэ́начна-прагно́зная ацэ́начна-прагно́знае ацэ́начна-прагно́зныя
Р. ацэ́начна-прагно́знага ацэ́начна-прагно́знай
ацэ́начна-прагно́знае
ацэ́начна-прагно́знага ацэ́начна-прагно́зных
Д. ацэ́начна-прагно́знаму ацэ́начна-прагно́знай ацэ́начна-прагно́знаму ацэ́начна-прагно́зным
В. ацэ́начна-прагно́зны (неадуш.)
ацэ́начна-прагно́знага (адуш.)
ацэ́начна-прагно́зную ацэ́начна-прагно́знае ацэ́начна-прагно́зныя (неадуш.)
ацэ́начна-прагно́зных (адуш.)
Т. ацэ́начна-прагно́зным ацэ́начна-прагно́знай
ацэ́начна-прагно́знаю
ацэ́начна-прагно́зным ацэ́начна-прагно́знымі
М. ацэ́начна-прагно́зным ацэ́начна-прагно́знай ацэ́начна-прагно́зным ацэ́начна-прагно́зных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прогно́зный прагно́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

prognstisch a прагно́зны, прагнасты́чны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АНА́ЛІЗ ГАСПАДА́РЧАЙ ДЗЕ́ЙНАСЦІ,

сістэма комплекснага даследавання прычынна-выніковых сувязяў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання з мэтай выяўлення рэзерваў павышэння эфектыўнасці гэтай дзейнасці і выпрацоўкі аптымальных кіраўніцкіх рашэнняў; адна з асн. функцый у сістэме кіравання вытв-сцю на розных узроўнях — ад цэха прадпрыемства да мін-ва, карпарацыі. Ажыццяўляецца на аснове звестак уліку (уключаючы і аператыўны ўлік), дае магчымасць выявіць адхіленні паказчыкаў вытв.-гасп. дзейнасці ад запланаваных, вызначыць іх прычыны і прыняць неабходныя меры для рэгулявання вытв. працэсу і карэкціравання праграмы (плана). Аб’ект аналізу — вытв.-гасп. дзейнасць, прадмет — прычынна-выніковыя сувязі, што фарміруюць і змяняюць вынікі гэтай дзейнасці, метад — сістэмны і комплексны падыходы да даследавання аб’екта з выкарыстаннем адпаведных методык. У залежнасці ад узроўню і маштабу кіравання аналіз гаспадарчай дзейнасці бывае: унутрыгаспадарчы (унутрыфірменны), галіновы, міжгаліновы ці рэгіянальны, народнагаспадарчы. У залежнасці ад віду кіравання вытв-сцю вылучаюць: аператыўны аналіз гасп. дзейнасці (для аператыўнага ці кароткатэрміновага кіравання), бягучы ці перыядычны аналіз (для бягучага ці сярэднетэрміновага кіравання), перспектыўны ці доўгатэрміновы аналіз (для пэўнай мэтавай сістэмы). У навук. л-ры вылучаюць і інш. віды аналізу гаспадарчай дзейнасці: у залежнасці ад абагульнення аб’екта даследавання (агульнаэканам. аналіз) ці яго дзялення (фін. аналіз), вылучэння асобных яго мэтаў (прагнозны аналіз) ці пераважных спосабаў даследавання (параўнальны аналіз).

В.​І.​Стражаў.

т. 1, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)