прагна́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прагна́ны прагна́ная прагна́нае прагна́ныя
Р. прагна́нага прагна́най
прагна́нае
прагна́нага прагна́ных
Д. прагна́наму прагна́най прагна́наму прагна́ным
В. прагна́ны (неадуш.)
прагна́нага (адуш.)
прагна́ную прагна́нае прагна́ныя (неадуш.)
прагна́ных (адуш.)
Т. прагна́ным прагна́най
прагна́наю
прагна́ным прагна́нымі
М. прагна́ным прагна́най прагна́ным прагна́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагна́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прагна́ны прагна́ная прагна́нае прагна́ныя
Р. прагна́нага прагна́най
прагна́нае
прагна́нага прагна́ных
Д. прагна́наму прагна́най прагна́наму прагна́ным
В. прагна́ны (неадуш.)
прагна́нага (адуш.)
прагна́ную прагна́нае прагна́ныя (неадуш.)
прагна́ных (адуш.)
Т. прагна́ным прагна́най
прагна́наю
прагна́ным прагна́нымі
М. прагна́ным прагна́най прагна́ным прагна́ных

Кароткая форма: прагна́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагна́ны

1. в разн. знач. про́гнанный;

2. утолённый;

1, 2 см. прагна́ць 1, 3

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гна́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гнаць.

2. у знач. прым. Адпраўлены сілай; прагнаны. Прыйшоў не званы, ідзі не гнаны. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́гнанный прагна́ны, мног. папраганя́ны; прабі́ты, мног. папрабіва́ны; см. прогна́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́гнанный

1. сагна́ны, мног. пазганя́ны;

2. прагна́ны, мног. папраганя́ны; см. согна́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДАВЫ́Д УСЯСЛА́ВІЧ (? — пасля 1129),

князь полацкі. Сын кн. Усяслава Брачыславіча. На думку некат. гісторыкаў, з 1101 княжыў у Менску. У 1103 разам з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у паходах на полаўцаў. Гэты саюз насцярожыў Усяславічаў, верагодна, Давыд Усяславіч прагнаны з Менска. У 1104 з паўд.-рус. князямі ўдзельнічаў у няўдалым паходзе на свайго брата менскага кн. Глеба. Каля 1106—27 княжыў у Полацку. У выніку нападу на Полацкую зямлю ў 1127 кааліцыі князёў на чале з Мсціславам Уладзіміравічам Давыд Усяславіч пазбаўлены пасада, у 1129 разам з інш. полацкімі князямі сасланы ў Візантыю, дзе і памёр.

т. 5, с. 565

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРАЧА́НСКІХ РЫБАКО́Ў ВЫСТУПЛЕ́ННЕ 1935,

барацьба сялян прынарачанскіх вёсак супраць забароны ўрадам Польшчы свабодна лавіць рыбу. Паводле прынятага польскім урадам у 1932 закона аб нацыяналізацыі рэк і азёр воз. Нарач перайшло да Дырэкцыі дзярж. лясоў і здадзена ў арэнду акц. т-ву на чале з памешчыкам Яблонскім, які ў 1935 забараніў сялянам рыбны промысел. Сяляне навакольных вёсак адмовіліся выконваць гэтае распараджэнне. Пачаліся сутычкі з паліцыяй, арышты. ЦК КПЗБ накіраваў на Нарач сваіх прадстаўнікоў А.​К.​Шчасную і А.​І.​Багданчука, звярнуўся з адозвай «Брацкае слова да рыбакоў возера Нарач і ўсіх азёр Заходняй Беларусі», выдаў лістоўку «Возера належыць вам». У чэрв. 1935 выбраны забастовачны к-т, у які ўвайшлі рыбакі І.​П.​Зарэцкі, К.​І.​Субач, М.​І.​Субач, І.​А.​Чарняўскі і інш. У жн. пачалася забастоўка, прагнаны арандатар, сяляне не пускалі на працу штрэйкбрэхераў, вялі арганізаваную лоўлю і продаж рыбы. Паліцыя правяла арышты. Да забастоўкі далучыліся рыбакі Браслаўскіх азёр, баставала каля 40 вёсак. Дружыны самаабароны ахоўвалі лодкі і сеткі. Улады вымушаны былі пайсці на частковыя ўступкі: павысілі цану на рыбу, дазволілі сялянам лавіць рыбу сваімі сеткамі. Барацьба за свабодную лоўлю рыбы і адмену закона аб нацыяналізацыі працягвалася да вер. 1939. Выступленню нарачанскіх рыбакоў прысвечана паэма М.​Танка «Нарач» (1937), карціна В.​Цвіркі «Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач» (1957) і інш.

Да арт. Нарачанскіх рыбакоў выступленне 1935. Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач. З карціны В.​Цвіркі 1957.

т. 11, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

у́бранный

1. прыня́ты; забра́ны; зня́ты, скру́чаны; падня́ты;

2. прыбра́ны;

3. убра́ны, прыбра́ны;

4. убра́ны; сабра́ны; скла́дзены; схава́ны;

5. увабра́ны, уме́шчаны;

6. зня́ты; вы́далены, вы́гнаны, прагна́ны; см. убра́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́стаўлены

1. (напаказ) usgestellt, zur Schau gestllt;

2. (прагнаны) an die Luft gestzt;

3. (наперад) vrwärts gestllt; vorwärts geschben, vrwärts gerückt (пасунуты);

4. (вылучаны кім-н.) ufgestellt, vrgeschlagen;

вы́стаўлены кандыда́там als Kandidt vrgeschlagen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)