право́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. право́дны право́дная право́днае право́дныя
Р. право́днага право́днай
право́днае
право́днага право́дных
Д. право́днаму право́днай право́днаму право́дным
В. право́дны (неадуш.)
право́днага (адуш.)
право́дную право́днае право́дныя (неадуш.)
право́дных (адуш.)
Т. право́дным право́днай
право́днаю
право́дным право́днымі
М. право́дным право́днай право́дным право́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

право́дны: ~ная нядзе́ля этн. кра́сная го́рка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проводи́мый техн. право́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ТЫЧЫ́НКА,

мужчынскі генератыўны орган кветкі, гамалагічны мікраспарафілу. Тыповая Т. складаецца з тычынкавай ніткі, дзе знаходзіцца праводны пучок, пыльніка, у якім размешчаны мікраспарангіі, і звязніка, што іх злучае. Сукупнасць Т. у кветцы складае яе андрацэй. На кветаложы Т. размяшчаюцца па спіралі (казяльцовыя), кругамі (ружавыя), дасягаюць вял. колькасці (да 300 у кактусаў), зрастаюцца ці склейваюцца пыльнікамі (складанакветныя) або поўнасцю (гарбузовыя), у пучкі (святаяннікавыя), а таксама з інш. ч. кветкі. У аднаполых жан. кветках Т. трацяць сваю асн. функцыю і ператвараюцца ў стэрыльныя стамінодыі, часам у нектарнікі. Лічыцца, што з Т. утварыліся пялёсткі венчыка. Форма Т. з’яўляецца сістэм. адзнакай.

т. 16, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

léitfähig a фіз., тэх. право́дны, які́ право́дзіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)