праве́трыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Асвяжыць прытокам свежага паветра.

П. хату.

2. Пад уздзеяннем паветра ачысціць, засцерагчы ад псавання.

П. зімовае адзенне.

|| незак. праве́трываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праве́трыванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праве́трыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праве́тру праве́трым
2-я ас. праве́трыш праве́трыце
3-я ас. праве́трыць праве́траць
Прошлы час
м. праве́трыў праве́трылі
ж. праве́трыла
н. праве́трыла
Загадны лад
2-я ас. праве́тры праве́трыце
Дзеепрыслоўе
прош. час праве́трыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праве́трыць сов.

1. прям., перен. прове́трить;

2. прове́трить, просуши́ть;

п. бялі́зну — прове́трить (просуши́ть) бельё

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Асвяжыць прытокам свежага паветра. Помню, неяк маці адчыніла акно, каб праветрыць хату, а.. [вавёрка] шась — ды на кусты ў агарод. Ляўданскі. // Асвяжыць, вынесшы на свежае паветра. Праветрыць адзенне.

2. перан. Разм. Даць магчымасць праветрыцца (у 2 знач.). Жанчына праплакала ўсю ноч, а пад раніцу, калі разгневаны і апантаны мукамі Клім выйшаў на вуліцу праветрыць галаву, забрала малога і пусцілася бегчы да цёткі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́трываць, праве́трыць lüften vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прове́трить сов., прям., перен., разг. праве́трыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праве́трываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праветрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праве́траны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праветрыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wywietrzyć

зак. праветрыць;

wywietrzyć pokój — праветрыць пакой

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

праве́трыванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праветрываць — праветрыць і праветрывацца — праветрыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)