прабле́мны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прабле́мны прабле́мная прабле́мнае прабле́мныя
Р. прабле́мнага прабле́мнай
прабле́мнае
прабле́мнага прабле́мных
Д. прабле́мнаму прабле́мнай прабле́мнаму прабле́мным
В. прабле́мны (неадуш.)
прабле́мнага (адуш.)
прабле́мную прабле́мнае прабле́мныя (неадуш.)
прабле́мных (адуш.)
Т. прабле́мным прабле́мнай
прабле́мнаю
прабле́мным прабле́мнымі
М. прабле́мным прабле́мнай прабле́мным прабле́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прабле́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прабле́мны прабле́мная прабле́мнае прабле́мныя
Р. прабле́мнага прабле́мнай
прабле́мнае
прабле́мнага прабле́мных
Д. прабле́мнаму прабле́мнай прабле́мнаму прабле́мным
В. прабле́мны (неадуш.)
прабле́мнага (адуш.)
прабле́мную прабле́мнае прабле́мныя (неадуш.)
прабле́мных (адуш.)
Т. прабле́мным прабле́мнай
прабле́мнаю
прабле́мным прабле́мнымі
М. прабле́мным прабле́мнай прабле́мным прабле́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прабле́мны пробле́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабле́мны, ‑ая, ‑ае.

Прысвечаны вырашэнню якой‑н. праблемы. Праблемныя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабле́мны

1. гл. праблематычны;

2. Problém-;

прабле́мная гру́па Problémgruppe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прабле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

Вырашыць праблему.

П. землекарыстання.

2. перан. Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (разм.).

Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць).

|| прым. прабле́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Праблемныя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пробле́мный прабле́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

problem​2 [ˈprɒbləm] adj. ця́жкі, прабле́мны;

a problem child прабле́мнае дзіця́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«7 ДНЕЙ»,

інфармацыйна-праблемны штотыднёвік. Выдаецца са студз. 1990 у Мінску на рус. мове. Асвятляе ўнутрыпаліт. падзеі, стан эканомікі ў краіне, сац. праблемы суверэннай Беларусі. Друкуе каментарыі прафес. палітыкаў, эканамістаў, сацыёлагаў і палітолагаў, публіцыст. і аналіт. матэрыялы, асвятляе пытанні бел. нац. культуры, гісторыі Беларусі. Мае рубрыкі: «7 пытанняў на тыдні», «Госць тыдня», «Па вашых просьбах», «Судовы нарыс», «Падрабязнасці» і інш. Выходзяць дадаткі «7 начэй» і «7 дзён здароўя».

Н.​З.​Філіпоўская.

т. 14, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРАХАТУ́НАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (н. 28.11.1924, Тбілісі),

расійскі рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1951, педагог А.​Даўжэнка). З 1951 працаваў на Далёкаўсх. студыі кінахронікі, з 1969 маст. кіраўнік вытв. аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм», з 1979 на Рас. цэнтр. студыі хранікальных і дакумент. фільмаў. Лепшым фільмам уласцівы праблемны падыход да тэматыкі, арган. спалучэнне розных часавых пластоў з выкарыстаннем мастацтва рэпартажных здымак. На студыі «Беларусьфільм» стварыў фільмы па ўласных сцэнарыях: «Бронзавы салдат» (1970), «Памятай!» (1972), «Дзіяна беларускіх лясоў» (сцэн. з А.​Васільевым), «Добры дзень, Беларусь!», «Адзінаццаты раунд» (усе 1973), «Шлях да Арыёна» (1974), «Вялікая вада на Брэстчыне» (1975), «Добрая зямля», «І днём, і ноччу» (1977), «Строгі рахунак» (1978), «Гарачыя травы» (1979), «Вахта памяці. Мінск—1984» (1984).

А.​А.​Лабовіч.

т. 14, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)