прабе́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прабе́льны прабе́льная прабе́льнае прабе́льныя
Р. прабе́льнага прабе́льнай
прабе́льнае
прабе́льнага прабе́льных
Д. прабе́льнаму прабе́льнай прабе́льнаму прабе́льным
В. прабе́льны (неадуш.)
прабе́льнага (адуш.)
прабе́льную прабе́льнае прабе́льныя (неадуш.)
прабе́льных (адуш.)
Т. прабе́льным прабе́льнай
прабе́льнаю
прабе́льным прабе́льнымі
М. прабе́льным прабе́льнай прабе́льным прабе́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прабе́льны I (к прабе́лка, прабе́льванне) пробе́льный;

п. цэх — пробе́льный цех

прабе́льны II (к прабе́л) тип. пробе́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабе́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаецца для прабельвання, для прабелкі. Прабельны цэх.

прабе́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прабелу (у 1 знач.). [Міхася] празвалі Бабашкай яшчэ на пачатку вучобы, як толькі пачалі знаёміцца з прабельным матэрыялам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Незапоўненае месца ў тэксце, прагал (паміж літарамі, словамі, радкамі).

Пакінуць п.

2. перан. Недахоп, недагляд.

П. у ведах.

|| прым. прабе́льны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

П. матэрыял (у друкарскім наборы: брусочкі для ўтварэння прамежкаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пробе́льный

1. техн. адбе́льны;

2. тип. прабе́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэгле́т

(фр. réglette, ад régler = лінеіць)

друкарскі прабельны матэрыял у выглядзе металічнай пласцінкі для запаўнення прабелу паміж строфамі верша або паміж загалоўкам і тэкстам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)