1.што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі.Бядуля.Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы.Чорны.Там, у нізіне, прабуе голас кулік.Навуменка.
2.зінф. Рабіць спробу чаго‑н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць.Крапіва.Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае.Чарнышэвіч.Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрабава́цьгл.прабаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папро́бавацьгл.прабаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́бавацьгл.прабаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
про́бавацьнесов., см.прабава́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)