по́ўніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іць; незак., каго-што.

Напаўняць.

Смех поўніў залу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўніць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. по́ўніць по́ўняць
Прошлы час
м. по́ўніў по́ўнілі
ж. по́ўніла
н. по́ўніла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́ўніць несов. наполня́ть, по́лнить;

галаву́ яго́ ~нілі ро́зныя меркава́нні — го́лову его́ наполня́ли ра́зные соображе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўніць, ‑ніць; незак., каго-што.

Папаўняць. Шум, смех, жарты поўнілі пакой. Колас. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў. Цемру.. поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўніць разм. (n)füllen vt (чым-н. mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

по́лнить несов., книжн., уст. напаўня́ць, по́ўніць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расцвіта́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. расцвітаць — расцвісці; росквіт. Вечнае расцвітанне зямлі поўніць нас салодкай трывогаю сэрца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запо́ўніць, ‑поўню, ‑поўніш, ‑поўніць; зак., што.

1. Поўнасцю заняць, напоўніць чым‑н. Запоўніць ванну вадой. Запоўніць зернем элеватар. // Поўнасцю заняць, запоўніць сабой. Маленькую вёску запоўнілі войскі. Мележ. Сонца грэла па-летняму, вуліцы запоўнілі дэманстранты. Грамовіч.

2. Упісаць неабходныя звесткі. Запоўніць анкету. Запоўніць табель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўняць, поўніць, набіваць, напіхаць, напіхваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

По́мніць ’памятаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), помліць, помняць, поўніць ’тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. помнити (Сл. Скар.). Рус. по́мнить, польск. pomnieć ’тс’. Прасл. *po‑mьněti (Махэк, 490) < *mьněti/*mьniti ’думаць, меркаваць’, гл. памяць. Станкевіч (Зб. тв., 1, 59) лічыць, што па-беларуску мае быць по́мнець, што неабавязкова, паколькі магчыма і ўтварэнне *po‑mьniti ’тс’, параўн. літ. miñti ’помніць’ і minéti ’прыпамінаць, успамінаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)