по́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Напаўняцца.

Сэрца поўніцца радасцю.

Лес поўніўся птушыным спевам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўніцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. по́ўніцца по́ўняцца
Прошлы час
м. по́ўніўся по́ўніліся
ж. по́ўнілася
н. по́ўнілася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

по́ўніцца несов. наполня́ться, по́лниться;

чу́ткамі зямля́ п.посл. слу́хом земля́ по́лнится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўніцца, ‑ніцца; незак.

Напаўняцца. І радасцю поўняцца сэрцы тых, што тут на таку працуюць. Кавалёў. Лес поўніўся рознагалосым птушыным спевам. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўніцца sich (n)füllen (чым-н. mit D), voll wrden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разляга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца: незак.

1. гл. разлегчыся.

2. Поўніцца звонкімі, пералівістымі гукамі.

Лес разлягаецца ад галасоў дзетвары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лниться несов., книжн. напаўня́цца, по́ўніцца;

слу́хом земля́ по́лнится посл. чу́ткамі зямля́ по́ўніцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Вестка аб кім-, чым-н., звычайна яшчэ не пацверджаная.

Чуткамі зямля поўніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўтварае гукі, падобныя на шарканне, шаркае. Старая хата поўніцца грукатам сякер, шаркатлівым звонам пілы. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЕМЯЛЬЯ́НАЎ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 20.3.1952, в. Забалацце Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. паэт. Вучыўся ў БСГА (1969—71), скончыў БДУ (1983). Працаваў у прэсе (1973—83), на Бел. тэлебачанні (1983—87). Друкуецца з 1968. Асн. матывы паэзіі — жыццё сучасніка. любоў да Радзімы, роднай мовы, прыроды, праблемы гар. і сял. побыту (зб-кі «Ранак поўніцца жыццём», 1977, «Нязжатае поле», 1982, «На падкове дарог», 1987).

т. 6, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)