поселе́ние ср.

1. (действие) пасяле́нне, -ння ср.;

2. (селение) сяло́, -ла́ ср., сялі́ба, -бы ж.; пасе́лішча, -шча ср.;

3. ист. пасяле́нне, -ння ср.;

ссы́лка на поселе́ние ссы́лка (вы́сылка) на пасяле́нне;

вое́нные поселе́ния вайско́выя пасяле́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасяле́нне ср.

1. (действие) поселе́ние;

2. ист. поселе́ние;

ссы́лка (вы́сылка) на п. — ссы́лка на поселе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сялі́ба ж. селе́ние ср., поселе́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасе́лішча ср.

1. археол. се́лище;

2. селе́ние; поселе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГО́РКІ,

дзве стаянкі позняга мезаліту (6—5 тыс. да н.э.) каля в. Горкі Чэрыкаўскага р-на. Знойдзена шмат крамянёвых вырабаў, сярод якіх прылады працы, палявання, нуклеусы, трапецыі.

Літ.:

Копытин В.Ф. Мезолитическое поселение Горки в Посожье // Краткие сообщения Ин-та археологии АН СССР. М., 1979. Вып. 157.

т. 5, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРГЕ́Й (Валянціна Сяргееўна) (н. 28.9.1946, г. Петрыкаў Гомельскай вобл.),

бел. археолаг. Канд. гіст. н. (1984). Скончыла БДУ (1968). Працавала ў БДУ, Гродзенскім пед. ін-це, з 1978 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Асн. кірунак дзейнасці — гістарыяграфія археалогіі Беларусі і гісторыя насельніцтва Бел. Палесся жал. веку. Адзін з аўтараў кн. «Беларуская археалогія» (1987).

Тв.:

Археалагічная навука ў БССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992;

Актуальныя праблемы археалогіі славян 5—10 ст. у Беларускім Палессі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён. Мн., 1992;

Раннеславянское поселение Струга 1 на нижней Горыни // Archaeoslavica. 1993. № 2;

Западный ареал милоградской культуры // Гіст.-археалагічны зб. 1995. № 7.

т. 4, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

коло́нияII

1. (поселение) кало́нія, -ніі ж.;

2. в разн. знач. кало́нія, -ніі ж.;

трудова́я воспита́тельная коло́ния працо́ўная выхава́ўчая кало́нія;

коло́ния кора́ллов биол. кало́нія кара́лаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)