сям’я спартыўных і турыстычных аўтамабіляў аднайменнай герм. фірмы. Выпускаецца з 1948. Вырабляюцца мадэлі задне- ці поўнапрывадныя з кузавамі тыпу купэ і кабрыялет. Магутнасць рухавіка да 316 кВт, найб. скорасць да 295 км/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ТГАРТ (Stuttgart),
горад на ПдЗ Германіі. Адм. ц. зямлі Бадэн-Вюртэмберг. 587 тыс.ж. (1995). Трансп. вузел. Порт на р. Некар. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., фін., навук. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: эл.-тэхн., радыёэлектронная, аўтамаб., каляровая металургія, вытв-сць рухавікоў, станка- і прыладабудаванне, у т. л.вытв-сць фотакінаапаратуры, хім., паліграфічная, тэкст., папяровая, гарбарна-абутковая, харчовая. Цэнтр буйной вобласці пладаводства і вінаробства. Выпрабавальны цэнтр авіяцыі і касм. палётаў. Метрапалітэн. Ун-т. Каля 30 музеяў: краязнаўчы, прыродазнаўчы, «Даймлер-Бенц», «Поршэ», Дзярж. галерэя (адзін з найбагацейшых збораў твораў Пікасо), вінаградарства, этнаграфіі і інш.Арх. помнікі 12—18 ст.
Кельцкія пасяленні на месцы Ш. вядомы да н.э. Каля 90 н.э. на іх месцы заснаваны стараж.-рым.г. Некарлімес з крэпасцю ў Канштаце. Каля 950 герцаг Луітольф Швабскі пабудаваў тут конны завод і крэпасць. У пісьмовых дакументах Ш. згадваецца каля 1160, гар. правы атрымаў у 1219. З 1321 рэзідэнцыя графаў Вюртэмбергскіх, з 1520 пад панаваннем Аўстрыі. У 1806, у час напалеонаўскіх войнаў, стаў сталіцай новастворанага каралеўства Вюртэмберг. З сярэдзіны 19 ст. ў горадзе інтэнсіўна развівалася прамысловасць. З 1918 Ш. — сталіца зямлі Вюртэмберг, з 1953 — аб’яднанай федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Ш. — месца нараджэння філосафа Г.В.Ф.Гегеля.