Поршневая машына 1/63; 8/518

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́РШНЕВАЯ МАШЫ́НА,

прыстасаванне для пераўтварэння энергіі рабочага цела (газу, пары, вадкасці) з дапамогай поршня, які робіць зваротна-паступальны рух у цыліндры. Пры руху поршня аб’ём, што займаецца рабочым целам, перыядычна мяняецца разам з інш. параметрамі (ціскам, т-рай і г.д.), у сувязі з чым энергія рабочага цела паніжаецца (П.м. — рухавік) або павышаецца (П.м. — кампрэсар, помпа). Да П.м. адносяцца большасць рухавікоў унутранага згарання, паравыя машыны, поршневыя кампрэсары і помпы.

т. 12, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Аксіяльна-поршневая помпа 1/200; 3/473; 8/516

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АКСІЯ́ЛЬНА-ПО́РШНЕВАЯ ПО́МПА,

помпа ротарнага тыпу з вярчальным рухам ротара і зваротна-паступальным рухам поршняў (звычайна 7—9). Прызначана для нагнятання мінер. масла ў гідрасістэмы станкоў, транспартна-цягавых машын і абсталявання. Можа выкарыстоўвацца як гідраўлічны рухавік.

Пры вярчэнні ротара галоўкі поршняў слізгаюць па апорнай шайбе (пліце) і рухаюцца адносна ротара ўздоўж яго восі. Велічыня падачы масла вызначаецца рухам поршняў. Масла ўсмоктваецца і нагнятаецца праз размеркавальны дыск, злучаны каналамі з масляным бакам. Прадукцыйнасць да 800 л/мін, ціск да 30 МПа, аб’ёмны ккдз да 0,96.

Падоўжны разрэз аксіяльна-поршневай помпы з нахіленым дыскам (шайбай): 1 — корпус; 2 — блок цыліндраў; 3 — поршань; 4 — нахілены дыск (шайба); 5 — вал; 6 — поласць усмоктвання; 7 — палец (стрыжань); 8 — залатнік; 9 — поласць нагнятання.

т. 1, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

по́ршневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. по́ршневы по́ршневая по́ршневае по́ршневыя
Р. по́ршневага по́ршневай
по́ршневае
по́ршневага по́ршневых
Д. по́ршневаму по́ршневай по́ршневаму по́ршневым
В. по́ршневы (неадуш.)
по́ршневага (адуш.)
по́ршневую по́ршневае по́ршневыя (неадуш.)
по́ршневых (адуш.)
Т. по́ршневым по́ршневай
по́ршневаю
по́ршневым по́ршневымі
М. по́ршневым по́ршневай по́ршневым по́ршневых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПНЕЎМАТЫ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,

від стралковай зброі, у якой куля з канала ствала выштурхоўваецца сілай ціску сціснутага паветра ці інш. газу (найчасцей вуглякіслага).

Паводле спосабаў стварэння павышанага ціску П.з. падзяляецца на: спружынна-поршневую з аднаразовым, шматразовым і папярэднім напампоўваннем і пнеўмабалонную. Кулі чашападобныя (свінцовыя) і круглыя (свінцовы шрот і метал. шарыкі), калібр 4,5, 5,0, 5,6 і 6,0 мм; далёкасць палёту кулі да 400 м, пач. скорасць -300 м/с. У Еўропе вядомая з 1430. Сучасную П.з. звычайна вырабляюць у выглядзе дакладных копій пашыраных баявых вінтовак, пісталетаў, рэвальвераў і нават пісталетаў-кулямётаў. Выкарыстоўваюць для навучання стральбе, палявання на дробную дзічыну (эфектыўная далёкасць стральбы каля 40 м), падводнага палявання. Гл. таксама Паляўнічая зброя.

В.​І.​Вараб’ёў.

Да арт. Пнеўматычная зброя: а — сістэмы пнеўматычнай зброі (1 — спружынна-поршневая з бакавым рычагом узводу; 2 — спружынна-поршневая з падствольным рычагом узводу; 3 — адна- і шматразовага напампоўвання; 4 — папярэдняга напампоўвання са зменнымі паветранымі балонамі); б — пнеўматыкі-імітатары баявой зброі (1 — пнеўмабалонны пісталет, ЗША; 2 — шасцізарадная пнеўмабалонная вінтоўка, Расія).

т. 12, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tłokowy

tłokow|y

поршневы;

pompa ~a — поршневая помпа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

аксія́льна-по́ршневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аксія́льна-по́ршневы аксія́льна-по́ршневая аксія́льна-по́ршневае аксія́льна-по́ршневыя
Р. аксія́льна-по́ршневага аксія́льна-по́ршневай
аксія́льна-по́ршневае
аксія́льна-по́ршневага аксія́льна-по́ршневых
Д. аксія́льна-по́ршневаму аксія́льна-по́ршневай аксія́льна-по́ршневаму аксія́льна-по́ршневым
В. аксія́льна-по́ршневы (неадуш.)
аксія́льна-по́ршневага (адуш.)
аксія́льна-по́ршневую аксія́льна-по́ршневае аксія́льна-по́ршневыя (неадуш.)
аксія́льна-по́ршневых (адуш.)
Т. аксія́льна-по́ршневым аксія́льна-по́ршневай
аксія́льна-по́ршневаю
аксія́льна-по́ршневым аксія́льна-по́ршневымі
М. аксія́льна-по́ршневым аксія́льна-по́ршневай аксія́льна-по́ршневым аксія́льна-по́ршневых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ро́тарна-по́ршневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́тарна-по́ршневы ро́тарна-по́ршневая ро́тарна-по́ршневае ро́тарна-по́ршневыя
Р. ро́тарна-по́ршневага ро́тарна-по́ршневай
ро́тарна-по́ршневае
ро́тарна-по́ршневага ро́тарна-по́ршневых
Д. ро́тарна-по́ршневаму ро́тарна-по́ршневай ро́тарна-по́ршневаму ро́тарна-по́ршневым
В. ро́тарна-по́ршневы (неадуш.)
ро́тарна-по́ршневага (адуш.)
ро́тарна-по́ршневую ро́тарна-по́ршневае ро́тарна-по́ршневыя (неадуш.)
ро́тарна-по́ршневых (адуш.)
Т. ро́тарна-по́ршневым ро́тарна-по́ршневай
ро́тарна-по́ршневаю
ро́тарна-по́ршневым ро́тарна-по́ршневымі
М. ро́тарна-по́ршневым ро́тарна-по́ршневай ро́тарна-по́ршневым ро́тарна-по́ршневых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спружы́нна-по́ршневы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спружы́нна-по́ршневы спружы́нна-по́ршневая спружы́нна-по́ршневае спружы́нна-по́ршневыя
Р. спружы́нна-по́ршневага спружы́нна-по́ршневай
спружы́нна-по́ршневае
спружы́нна-по́ршневага спружы́нна-по́ршневых
Д. спружы́нна-по́ршневаму спружы́нна-по́ршневай спружы́нна-по́ршневаму спружы́нна-по́ршневым
В. спружы́нна-по́ршневы (неадуш.)
спружы́нна-по́ршневага (адуш.)
спружы́нна-по́ршневую спружы́нна-по́ршневае спружы́нна-по́ршневыя (неадуш.)
спружы́нна-по́ршневых (адуш.)
Т. спружы́нна-по́ршневым спружы́нна-по́ршневай
спружы́нна-по́ршневаю
спружы́нна-по́ршневым спружы́нна-по́ршневымі
М. спружы́нна-по́ршневым спружы́нна-по́ршневай спружы́нна-по́ршневым спружы́нна-по́ршневых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)