Паэт ’аўтар вершаваных твораў’ (ТСБМ). З рус. мовы (магчыма, у XX ст.), у якой слова поэт праз франц.poète ці ням.Poet паходзіць з лац.poēta < ст.-грэч.ποιητής ’вытворца, стваральнік, складальнік (вершаў)’. Аднак ст.-бел.поета, поэта ’паэт’ (1540) — праз ст.-польск.poeta з лац.poēta (Булыка, Лекс. запазыч., 159).