по́гар Выгаралае месца на балоце, ямка (Віц., Маг., Палессе Талст.).

в. Погары Віц. (Рам. Мат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

*Пага́р, погар ’выгарэлае месца на балоце; багна, багністае месца’ (Талстой, Геогр. терм., 198; зах.-палес.). Аддзеяслоўны дэрыват ад пугарэць < гарэць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)