Пні́ва ’месца, якое займае пень’ (Нас.). Да пень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пень

1. Частка спілаванага ці зламанага дрэва, якая засталася пры зямлі (БРС); месца, якое займае пень (БРС). Тое ж пні́шча, пе́нішча, пёнік (Слаўг.), пні́ва (Нас.).

2. Неабжытае месца; будучае поле і новае пасяленне, сяліба, звычайна на месцы лесу (Рэч., Слаўг.).

3. Калода, вулей пчол (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)