Плі́тніца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Плі́тніца
Р. Плі́тніцы
Д. Плі́тніцы
В. Плі́тніцу
Т. Плі́тніцай
Плі́тніцаю
М. Плі́тніцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Плі́тніца1 ’куча камення’ (шчуч., Сл. рэг. лекс.). Да пліта ’камень’ (гл.) і суф. ‑ніц‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 164).

Плі́тніца2 ’цагельня’ (добр., Мат. Гом.). Да пліта ’цэгла’, якое сустракаецца ўжо ў XII ст. (Кірыла Тураўскі) і, відаць, узыходзіць да ст.-грэч. πλίνθο, ’плоская цэгла, плінфа’ і суф. ‑иіц‑а са значэннем месца. Параўн. рус. пск. платня ’месца, кар’ер, дзе з горных парод здабываюць пліты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)