Плі́кнуць ’пстрыкнуць (выключальнікам)’ (жлоб., Мат. Гом.). Гукапераймальнае, параўн. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расплі́кнуць ’расшпіліць (аплік, гузік, запанку)’ (ТСБМ), расплі́кнуцца ’расшпіліцца’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. плік, плікнуць, параўн. заплікнуць ’зашпіліць’. Няяснымі застаюцца адносіны да літ. pliknė́ti ’хадзіць расхрыстаным’, літ. plikà, plikóji ’голая’, з якім аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць слова. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)