плё́тачка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
плё́тачка |
плё́тачкі |
| Р. |
плё́тачкі |
плё́тачак |
| Д. |
плё́тачцы |
плё́тачкам |
| В. |
плё́тачку |
плё́тачкі |
| Т. |
плё́тачкай плё́тачкаю |
плё́тачкамі |
| М. |
плё́тачцы |
плё́тачках |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
«ПЛЁТАЧКА»,
бел. нар. гульня. Гульцы (ад 6 і болей) выбіраюць «першага» і «расплятальніка». «Расплятальнік» адыходзіць убок і адварочваецца. Гульцы становяцца ў кола тварам да цэнтра, пачынаючы з «першага», па чарзе заплятаюцца (пераступаюць праз рукі, пераносяць іх над галавой і інш.), не расчапляючы рук, у адзін клубок, пасля завуць «расплятальніка», які павінен іх расплесці.
Я.Р.Вількін.
т. 12, с. 426
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)