пляц, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Зямля пад сядзібай, агародам.

Паставіць хату на добрым пляцы.

2. Прызначаная для забудовы тэрыторыя ў горадзе або вёсцы.

3. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў (гіст.).

Вучэбны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пля́ц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пля́ц пляцы́
пля́цы
Р. пля́ца пляцо́ў
Д. пля́цу пляца́м
В. пля́ц пляцы́
пля́цы
Т. пля́цам пляца́мі
М. пля́цы пляца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляц м.

1. (земля под домом и огородом) уса́дьба ж.;

2. (площадь, предназначенная для застройки) уча́сток;

3. (в городе, селе) пло́щадь ж.;

4. воен. плац

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пляц, ‑а, м.

1. Зямля пад сядзібай, сядзіба. Вадап’ян усімі сродкамі стараецца барзджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. [Валодзя:] — Мы ж засеялі шэсцьдзесят сотак, наш асабісты пляц, што калгас даў. Федасеенка.

2. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы, прызначаная для якой‑н. мэты. На пясчаным пляцы перад будынкам вакзала гамана і крык. Навуменка. Жывой гамонкай да світання Пляцы і вуліцы гулі. Астрэйка. З завулка .. [Круміньскі] хутка трапіў на маўклівы і гразкі пляц гарадскога рынку, перайшоў яго наўскасяк і апынуўся перад патрэбным яму домам. Галавач.

3. Гіст. Плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў. Па ўсяму пляцу салдаты займаліся страявой падрыхтоўкай. Хомчанка. А там далей, праз раку, — пляц, дзе гарматны свінец касіў надзею маладой Расіі, яе сумленне — дзекабрыстаў. Ліс.

[Ням. Platz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляц м.

1. (сядзіба) Hof m -(e)s, Höfe;

2. (участак, плошча; вайсковы пляц) Platz m -es, Plätze

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пляц

(польск. plac, ад ням. Platz)

1) участак зямлі пад сядзібай;

2) незабудаваная тэрыторыя ў горадзе, прызначаная для якой-н. мэты, плошча (напр. рыначны п.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пляц ’сядзіба калгасніка’, ’зямля пад сядзібай’, ’незабудаваная тэрыторыя ў горадзе ці вёсцы’, ’частка прысядзібнага ўчастка каля хаты ці ў полі’ (ТСБМ, БРС, Нас., Сцяшк. МГ, Бір., Яруш., Выг., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., ТС; карэліц., Янк. Мат.; капыл., Жыв, сл.), ’месца для пасеву, плошча’ (Растарг.), ’прастора вакол царквы, цвінтар’ (стол., Яшк.), ’прысядзібны ўчастак’ (ЛА, 4), ’зямельны надзел (у мінулым)’ (ЛА, 3); плац ’участак зямлі’ (брасл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пляцъ ’участак зямлі пад гаспадарчымі будынкамі і агародам’, ’роўнае незабудаванае месца ў горадзе, ад якога ва ўсе бакі разыходзяцца вуліцы’, плацъ ’поле бою’ (1441 г.). З польск. plac (з 1496 г.), płac (з 1434 г.) ’месца, не забудаванае ў горадзе’, ’месца пад будынкі’, ’месца бою’, якія запазычаны з мовы нямецкамоўных мяшчан польскіх гарадоў — з н.-ням., с.-н.-ням. platz, апошняе, як і франц. place, італ. piazza, узыходзіць да лац. platea ’вуліца, двор’ < ст.-грэч. πλατεῖα ’шырокая дарога, вуліца’. Бел. пляц ’плошча для ваенных парадаў і страявых заняткаў’ (ТСБМ) — з рус. пляц, запазычанага (пры Пятры I) з ст.-бел. пляцъ ці ст.-польск. plac; а рус. плац ’тс’ — з ням. platz ’плошча’ (Брукнер, 416; Карскі, БР, 156, Кюнэ, Poln., 87, Булыка, Лекс. запазыч., 189; Банькоўскі, 2, 595; Фасмер, 3, 276). Сюды ж: пляцава́ць ’мераць на участкі’, пля́цны, пляцовы ’які адносіцца да планавай меры’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пляц

1. Сядзіба калгасніка, (БРС); былы сталыпінскі водруб, хутар (Слаўг.).

2. Прастора вакол царквы, цвінтар (Стол.).

3. Ст.-бел. (XVII—XVIII стст.). Поле бою.

4. Пэўная частка зямлі пад домам або сенажаццю (Нас.).

5. Месца, якое займае чалавек стоячы (Нас.).

6. Пэўная частка зямлі, палоска на агародзе (Слаўг., Смален. Дабр.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

пляц-пара́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пляц-пара́дны пляц-пара́дная пляц-пара́днае пляц-пара́дныя
Р. пляц-пара́днага пляц-пара́днай
пляц-пара́днае
пляц-пара́днага пляц-пара́дных
Д. пляц-пара́днаму пляц-пара́днай пляц-пара́днаму пляц-пара́дным
В. пляц-пара́дны (неадуш.)
пляц-пара́днага (адуш.)
пляц-пара́дную пляц-пара́днае пляц-пара́дныя (неадуш.)
пляц-пара́дных (адуш.)
Т. пляц-пара́дным пляц-пара́днай
пляц-пара́днаю
пляц-пара́дным пляц-пара́днымі
М. пляц-пара́дным пляц-пара́днай пляц-пара́дным пляц-пара́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пляц-канцэ́рт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пляц-канцэ́рт пляц-канцэ́рты
Р. пляц-канцэ́рта пляц-канцэ́ртаў
Д. пляц-канцэ́рту пляц-канцэ́ртам
В. пляц-канцэ́рт пляц-канцэ́рты
Т. пляц-канцэ́ртам пляц-канцэ́ртамі
М. пляц-канцэ́рце пляц-канцэ́ртах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)