◎ Пля́нцы ’месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы’ (нясвіж., Ялік.), аляпцы, плянсы ’расада’ (ігн., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене, з літ. plensai ’маладыя расліны, парасткі’ < ням. pflanzen ’тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 24), што неабавязкова, параўн. бел. ((глянцы, флянцікі ’атожылкі, саджанцы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пля́нцы Месца, дзе вырошчваюць садовыя саджанцы, паркавыя дрэўцы (Нясв.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)