Саламандра плямістая 9/325; 11/524—525 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

гіе́на, -ы, мн. -ы, гіе́н, ж.

Драпежнае млекакормячае сямейства гіенавых, якое харчуецца мярцвячынай.

Плямістая г.

|| прым. гіе́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыра́фа, -ы, мн. -ы, -ра́ф, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

|| прым. жыра́фавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыра́фа, ‑ы, ж.

Афрыканская плямістая жвачная жывёліна атрада парнакапытных з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

[Фр. girafe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ясно́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Травяністая расліна сямейства губакветных. Яснотка пурпуровая. Яснотка плямістая.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пля́місты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пля́місты пля́містая пля́містае пля́містыя
Р. пля́містага пля́містай
пля́містае
пля́містага пля́містых
Д. пля́містаму пля́містай пля́містаму пля́містым
В. пля́місты (неадуш.)
пля́містага (адуш.)
пля́містую пля́містае пля́містыя (неадуш.)
пля́містых (адуш.)
Т. пля́містым пля́містай
пля́містаю
пля́містым пля́містымі
М. пля́містым пля́містай пля́містым пля́містых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РАСТАРО́ПША (Silybum),

род кветкавых раслін сям. складанакветных. 2 віды. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — Р. плямістая, або вострастракатая (S. marianum). Трапляецца каля жылля, на агародах, па краях дарог і палёў.

Р. плямістая — калючы адналетнік выш. 60—150 см, з верацёнападобным коранем і прамым, рабрыстым, лямцава-апушаным сцяблом. Лісце буйное, скурыстае, з вял. белымі плямамі і жоўтымі калючкамі, ніжняе — чаранковае, эліпсападобнае, верхняе — сядзячае, ланцэтнае, перыста-лопасцевае. Кветкі дробныя, трубчастыя, лілова-малінавыя, у адзіночных кошыках. Плод — сямянка. Маладое лісце і чаранкі ўжываюцца як салата, у насенні да 30% алею, прыдатнага ў ежу. Лек., дэкар. расліна.

В.​М.​Прохараў.

Растаропша плямістая.

т. 13, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

салама́ндра, ‑ы, ж.

1. Буйная хвастатая земнаводная жывёліна сямейства саламандравых. Гіганцкая саламандра. Плямістая саламандра.

2. У сярэдневяковых павер’ях і магіі — дух агню.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіе́на, ‑ы, ж.

Жывёліна сямейства драпежных млекакормячых, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай. Плямістая гіена. □ Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

[Грэч. hyaina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́блачна-пля́місты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́блачна-пля́місты во́блачна-пля́містая во́блачна-пля́містае во́блачна-пля́містыя
Р. во́блачна-пля́містага во́блачна-пля́містай
во́блачна-пля́містае
во́блачна-пля́містага во́блачна-пля́містых
Д. во́блачна-пля́містаму во́блачна-пля́містай во́блачна-пля́містаму во́блачна-пля́містым
В. во́блачна-пля́місты (неадуш.)
во́блачна-пля́містага (адуш.)
во́блачна-пля́містую во́блачна-пля́містае во́блачна-пля́містыя (неадуш.)
во́блачна-пля́містых (адуш.)
Т. во́блачна-пля́містым во́блачна-пля́містай
во́блачна-пля́містаю
во́блачна-пля́містым во́блачна-пля́містымі
М. во́блачна-пля́містым во́блачна-пля́містай во́блачна-пля́містым во́блачна-пля́містых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)