плю́хнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. плю́хну плю́хнем
2-я ас. плю́хнеш плю́хнеце
3-я ас. плю́хне плю́хнуць
Прошлы час
м. плю́хнуў плю́хнулі
ж. плю́хнула
н. плю́хнула
Загадны лад
2-я ас. плю́хні плю́хніце
Дзеепрыслоўе
прош. час плю́хнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

плю́хнуць сов.

1. в разн. знач. плесну́ть; (вылить с шумом — ещё) бу́хнуть;

хва́ля плю́хнула — волна́ плесну́ла;

п. вядро́ вады́ — плесну́ть (бу́хнуть) ведро́ воды́;

2. (издать звук, взметнув в воде вверх) всплесну́ть, плесну́ть;

3. поли́ться, хлестну́ть;

4. прост. (упасть в грязь, воду) шлёпнуться, плю́хнуться;

5. прост. (ударить) шлёпнуть, тре́снуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Тое, што і плюхнуцца. Бутэлька не разбілася, а плюхнула ў ваду. Карпюк. Плюхнуў Даніла ў крэсла ля Дзерашавага стала, аж тое з скогатам адсунулася. Шынклер. Збоку, так пачулася Ігнату, плюхнула вада, нібы хто ідзе непадалёк побач з дарогай. Галавач. Дзесь у чаротах плюхне качка. Па лозах пройдзе вецярок... Іверс.

2. што або чаго. Разм. Рэзкім рухам выліць ваду, вадкасць. Жанчына не адказала, высыпала бульбу з мяшка ў цабэрак, плюхнула туды вады вядро і пачала ажагом мяшаць. Лобан. // Наліць невялікую колькасць. Калі Тарасюку плюхнулі баланды, ён падхапіў бляшанку і вымеркаваў так, каб сесці поруч з пакалечаным палонным. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плю́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Тое, што і плюхацца (у 1 і 3 знач.).

2. што і чаго. Рэзкім рухам выліваць (разм.).

П. ваду ў цэбар.

|| аднакр. плю́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. плю́ханне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плёхнуць сов., см. плю́хнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да плюхнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chlapnąć

зак. хлюпнуць; плюхнуць;

chlapnąć atramentem — плюхнуць чарніламі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паплю́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Плюхнуць некалькі разоў; плюхаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераплю́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што і чаго.

Разм. Плюхнуць цераз край.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вля́паться сов., прост.

1. плю́хнуць, плю́хнуцца;

вля́паться в грязь плю́хнуць (плю́хнуцца) у гразь;

2. (попасть в неприятное положение) уско́чыць, укляпа́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)