плу́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плу́жны плу́жная плу́жнае плу́жныя
Р. плу́жнага плу́жнай
плу́жнае
плу́жнага плу́жных
Д. плу́жнаму плу́жнай плу́жнаму плу́жным
В. плу́жны (неадуш.)
плу́жнага (адуш.)
плу́жную плу́жнае плу́жныя (неадуш.)
плу́жных (адуш.)
Т. плу́жным плу́жнай
плу́жнаю
плу́жным плу́жнымі
М. плу́жным плу́жнай плу́жным плу́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плу́жны плу́жный;

~нае земляро́бства — плу́жное земледе́лие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плу́жны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плуга. Плужны канавакапальнік. // Які выконваецца плугам. Плужнае земляробства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́тарна-плу́жны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́тарна-плу́жны ро́тарна-плу́жная ро́тарна-плу́жнае ро́тарна-плу́жныя
Р. ро́тарна-плу́жнага ро́тарна-плу́жнай
ро́тарна-плу́жнае
ро́тарна-плу́жнага ро́тарна-плу́жных
Д. ро́тарна-плу́жнаму ро́тарна-плу́жнай ро́тарна-плу́жнаму ро́тарна-плу́жным
В. ро́тарна-плу́жны (неадуш.)
ро́тарна-плу́жнага (адуш.)
ро́тарна-плу́жную ро́тарна-плу́жнае ро́тарна-плу́жныя (неадуш.)
ро́тарна-плу́жных (адуш.)
Т. ро́тарна-плу́жным ро́тарна-плу́жнай
ро́тарна-плу́жнаю
ро́тарна-плу́жным ро́тарна-плу́жнымі
М. ро́тарна-плу́жным ро́тарна-плу́жнай ро́тарна-плу́жным ро́тарна-плу́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плу́жный плу́жны;

плу́жное земледе́лие плу́жнае земляро́бства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

снегаачышча́льнік м. тэх. Schneräumer m -s, -;

плу́жны снегаачышча́льнік Schnepflug m -(e)s, -pflüge

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БУДАЎНІ́ЧЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

прыродныя і штучныя матэрыялы (вырабы), якія выкарыстоўваюцца пры буд-ве і рамонце будынкаў і збудаванняў. Да будаўнічых матэрыялаў належаць прыродныя каменныя, лясныя, керамічныя, арган. і мінер. вяжучыя, метал., кампазіцыйныя, цепла- і гідраізаляцыйныя, дахавыя, лакафарбавыя і інш. матэрыялы.

Прыродныя каменныя матэрыялы (бутавы камень, жвір, друз, пясок, гліна і інш.) выкарыстоўваюцца для буд-ва фундаментаў, сцен, дарожнага адзення, падпорных сценак, а таксама для вытв-сці цэменту, вапны, гіпсу, розных кангламератаў. Лясныя будаўнічыя матэрыялы (бярвёны, брусы, дошкі, вырабы з драўніны) ідуць на буд-ва дахаў, падлог, столяў, аконных і дзвярных блокаў і інш. (гл. Драўнінныя матэрыялы). Керамічныя матэрыялы (цэгла, цагляныя камяні і інш.) прызначаны для буд-ва сцен, вырабы з керамікі — для стварэння сан.-тэхн., дрэнажавальных, электраахоўных і інш. сістэм (гл. Будаўнічая кераміка). Пашыраны ў буд-ве вяжучыя матэрыялыарган. (бітум, дзёгаць, гудрон, смолы, пакосты і інш.) і мінер. (цэмент, вапна, гіпс). Злучэннем мінер. запаўняльнікаў і вяжучых рэчываў атрымліваюць бетоны (цэментна-, асфальта-, жалеза- і палімербетоны) і будаўнічыя растворы (цэментныя, вапнавыя, гіпсавыя, асфальтавыя і іх спалучэнні). Шырока выкарыстоўваюць будаўнічыя канструкцыі са сталі, алюмініевых сплаваў, кампазіцыйных, металапалімерных і інш. матэрыялаў. Цеплаізаляцыйныя матэрыялы атрымліваюць спяканнем шклянога парашку (шклавата, пенашкло і інш.) або змешваннем розных матэрыялаў; яны маюць нізкую цеплаправоднасць. Гідраізаляцыйныя матэрыялы (гідраізол, металаізол, бітумамінер. тканіны і інш.) маюць павышаную водаўстойлівасць і выкарыстоўваюцца для аховы буд. канструкцый ад вільгаці. Дахавыя матэрыялы (руберойд, пергамін, толь, шклоруберойд і інш.) атмасфера- і водаўстойлівыя. Лакафарбавыя матэрыялы (лакі, фарбы, грунтоўкі, шпаклёўкі) — вадкія, паста- ці парашкападобныя саставы. Гл. таксама Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.

І.​І.​Леановіч.

Будаўнічыя машыны: а — на базе аднавосевага цягача; б — на базе двухвосевага цягача; 1 — пнеўмашынны каток; 2 — цэментавоз; 3 — грэйдэр-элеватар; 4 — аднакаўшовы пагрузчык; 5 — карчавальнік; 6 — плужны снегаачышчальнік.

т. 3, с. 312

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)