Пле́шчыцы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пле́шчыцы
Р. Пле́шчыц
Пле́шчыцаў
Д. Пле́шчыцам
В. Пле́шчыцы
Т. Пле́шчыцамі
М. Пле́шчыцах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Плешчыцы (в., Пінскі р-н) 8/471

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕ́ШЧЫЦЫ,

вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пінск—Столін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПдУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Пінск, 184 км ад Брэста, 939 ж., 299 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 12, с. 426

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плешчыцы (в., Шклоўскі р-н) 1/333; 6/512 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́ЛЧАНКА (Міхаіл Герасімавіч) (н. 20.4.1943, в. Плешчыцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Канд. тэхн. Навук (1971), праф. (1992). Скончыў БСГА (1965), дзе і працуе. Навук. працы па вільгацезабяспечанасці і арашэнні зямель, утылізацыі жывёлагадоўчых сцёкаў, дажджавальных прыстасаваннях і інш.

Тв.:

Орошение сточными водами. М., 1988 (разам з У.​І.​Жалязкам);

Оросительные мелиорации. Мн., 1989.

т. 5, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)