Пле́шчаніцы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Пле́шчаніцы
Р. Пле́шчаніц
Пле́шчаніцаў
Д. Пле́шчаніцам
В. Пле́шчаніцы
Т. Пле́шчаніцамі
М. Пле́шчаніцах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Пле́шчаніцы, -ніц и -цаў г.п. Пле́щеницы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плешчаніцы (г. п.) 1/211 (к.), 518; 2/597; 3/408; 4/185; 5/110; 6/240 (к.), 241; 7/227, 233, 317; 8/471; 10/366

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕШЧАНІ́ЦЫ,

гарадскі пасёлак у Лагойскім р-не Мінскай вобл., на беразе Плешчаніцкага вадасховішча, на перасячэнні аўтамагістралей Барысаў—Вілейка і Мінск—Віцебск. За 27 км ад Лагойска, 67 км ад Мінска, 8,1 тыс. ж. (2000).

Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мінскім пав. ВКЛ. З 1793 у Рас. імперыі, мястэчка, 50 двароў, цэнтр воласці ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. У Айч. вайну 1812 рус. атрад ген. Я.​І.​Чапліца разбіў тут авангард 9-га франц. корпуса маршала К.​Віктора. У 1817 іх уладальнікі Тышкевічы пабудавалі царкву, у 1825—35 працаваў прыгонны тэатр. У 19 ст. ў П. школа, царква, сінагога, бровар, 5 крам, 2 карчмы, 2 разы на год кірмашы. У 1897—1086 ж., нар. вучылішча, паштова-тэлегр. аддзяленне. З 17.7.1924 да 25.12.1962 цэнтр Плешчаніцкага раёна, потым у Лагойскім р-не Мінскай вобл. З 27.9.1938 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі, якія разбурылі пасёлак, у П. і раёне загубілі 2063 чал.; дзейнічала Плешчаніцкае маладзёжнае падполле, партызаны правялі Плешчаніцкую аперацыю 1943. У 1977 6,9 тыс. жыхароў.

Працуюць хлебазавод, птушкафабрыка, гандлёвае і швейнае прадпрыемствы; Плешчаніцкая геафізічная абсерваторыя. 2 сярэднія, муз., дзіцяча-юнацкая спарт. школы, ПТВ, 3 дашкольныя ўстановы, Дом дзіцячай творчасці, 2 б-кі, бальніца, камбінат быт. паслуг, Дом культуры, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, што загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пле́щеницы г.п. Пле́шчаніцы, -ніц и -ніцаў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПЛЕ́ШЧАНІЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст. Плешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага р-на.

т. 12, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНА,

вёска ў Лагойскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе г.п. Плешчаніцыв. Зембін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 42 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 82 км ад Мінска, 44 км ад чыг. ст. Барысаў. 587 ж., 199 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі селішчы позняга феадалізму.

т. 7, с. 511

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЕ́ШЧАНІЦКАЯ ФА́БРЫКА ДРАЎЛЯ́НЫХ ШАВЕ́ЦКІХ КАПЫЛО́Ў І ШПІ́ЛЕК.

Дзейнічала ў мяст. Плешчаніцы Барысаўскага пав. (цяпер гар. пасёлак у Лагойскім р-не Мінскай вобл.) з 1882. У 1910 наз. «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 працавала 106 чал. У 1900 выпушчана 10 тыс. пудоў драўляных гваздоў.

т. 12, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАВІМЕТРЫ́ЧНЫ ПУНКТ,

спецыяльны пункт на зямной паверхні, дзе вымерана паскарэнне свабоднага падзення. У кожным гравіметрычным пункце вызначаюцца таксама гарыз. каардынаты і вышыня над узроўнем мора. Для правядзення гравіметрычнай здымкі ствараюцца апорныя (шматразовыя вымярэнні гравіметрычнымі прыладамі павышанай дакладнасці) розных класаў і радавыя гравіметрычныя пункты. Зыходныя апорныя гравіметрычныя пункты закладзены ў геафіз. абсерваторыях «Патсдам» (ФРГ; гал. ў Еўропе), «Пулкава» (Расія), «Плешчаніцы» (Беларусь).

т. 5, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯСНЫ́,

пасёлак у Мінскім р-не, на аўтадарозе Мінск—Плешчаніцы. Засн. ў 1966. Цэнтр Бараўлянскага с/с і вучгаса. За 22 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Гарадзішча. 8350 ж. Паселішча індустр. забудовы: 26 шматпавярховых дамоў (1999). Гімназія, сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 3 бальніцы, Дом быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Троіцкая царква. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 9, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)