пле́шчаніцкі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
пле́шчаніцкі |
пле́шчаніцкая |
пле́шчаніцкае |
пле́шчаніцкія |
| Р. |
пле́шчаніцкага |
пле́шчаніцкай пле́шчаніцкае |
пле́шчаніцкага |
пле́шчаніцкіх |
| Д. |
пле́шчаніцкаму |
пле́шчаніцкай |
пле́шчаніцкаму |
пле́шчаніцкім |
| В. |
пле́шчаніцкі (неадуш.) пле́шчаніцкага (адуш.) |
пле́шчаніцкую |
пле́шчаніцкае |
пле́шчаніцкія (неадуш.) пле́шчаніцкіх (адуш.) |
| Т. |
пле́шчаніцкім |
пле́шчаніцкай пле́шчаніцкаю |
пле́шчаніцкім |
пле́шчаніцкімі |
| М. |
пле́шчаніцкім |
пле́шчаніцкай |
пле́шчаніцкім |
пле́шчаніцкіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пле́шчаніцкі пле́щеницкий
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плешчаніцкі раён 1/196; 7/225, 232; 9/55
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕ́ШЧАНІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—62. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акр., з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Мінскай акр., з 20.2.1938 у Мінскай вобл. Цэнтр — мяст. Плешчаніцы. 20.8.1924 падзелены на 11 сельсаветаў, на 1.1.1941 меў 13 сельсаветаў. 25.12.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага р-на.
т. 12, с. 425
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Плешчаніцкі падпольны райком КП(б)Б 9/61
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Плешчаніцкі падпольны райком ЛКСМБ 8/471
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пле́щеницкий пле́шчаніцкі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЗЕ́МБІНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акрузе. Цэнтр — мяст. Зембін. У 1925 пл. 917 км², 30 154 ж., 285 нас. пунктаў. 20.8.1924 падзелены на 7 сельсаветаў. З 9.6.1927 у Мінскай акрузе. 22.9.1927 З.р. скасаваны, яго тэр. перададзена ў Плешчаніцкі, Бягомльскі і Лагойскі р-ны.
т. 7, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—27. Утворана 17.7.1924. Цэнтр г. Барысаў. Пл. 11,8 тыс. км², нас. 370,3 тыс. чал. (1925). Уключала 9 раёнаў (Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі, Крупскі, Лепельскі, Плешчаніцкі, Халопеніцкі, Чарэйскі), 2 гарады, 7 мястэчак, 107 сельсаветаў. Акруговая газ. «Вясковая праўда». Скасавана 12.4.1927 у сувязі з узбуйненнем акруг у рэспубліцы: большасць раёнаў перададзены ў Мінскую, астатнія ў Полацкую (Лепельскі р-н) і Аршанскую (Чарэйскі р-н) акругі.
т. 2, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Мінск. Пл. акругі 10 888 км², нас. 498,6 тыс. чал. (1924); пасля ўзбуйнення пл. 21 421 км², нас. 879,7 тыс. чал. (1927). Уключала 11 раёнаў: Астрашыцка-Гарадоцкі, Заслаўскі, Койданаўскі, Лагойскі, Пухавіцкі, Самахвалавіцкі, Смалявіцкі, Смілавіцкі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, Шацкі (4.8.1927 ліквідаваны), 2 гарады (Мінск, Чэрвень), 8 мястэчак (Заслаўе, Койданава, Лагойск, Пухавічы, Смалявічы, Смілавічы, Узда, Шацк). Акруговая газ. «Беларуская вёска». 9.6.1927 да М.а. далучаны Барысаўскі, Бягомльскі, Бярэзінскі, Зембінскі (27.9.1927 скасаваны), Крупскі (18.6. 1927 перададзены Аршанскай акр.), Плешчаніцкі і Халопеніцкі р-ны скасаванай Барысаўскай акр., Грэскі і Капыльскі р-ны ліквідаванай Слуцкай акр. 26.7.1930 М.а. скасавана.
т. 10, с. 419
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)