ПЛЕ́ЕР (ад англ. player),
малагабарытны магнітафон (ці магнітола), прызначаны толькі для узнаўлення фанаграм, звычайна праз навушнікі. Адрозніваецца адсутнасцю ўзмацняльніка запісу, гучнагаварыцеляў і інш. Існуюць таксама пішучыя П. Відэаплеер прызначаны для ўзнаўлення відэафільмаў праз тэлевізар ці на малагабарытным вадкакрышталічным экране. Ад відэамагнітафона адрозніваецца адсутнасцю радыёканала для запісу тэлевіз. праграм. Носьбітамі інфармацыі для П. з’яўляюцца аўдыё- і відэакасеты з магн. стужкай, кампакт-дыскі (у т. л. лазерныя і магнітааптычныя), а таксама цвердацельныя прылады памяці. Існуюць П., якія маюць выхад для падключэння да камп’ютэра.
А.П.Ткачэнка.
т. 12, с. 421
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пле́ер
(ад англ. play = іграць)
кампактны магнітафон з навушнікамі ў асноўным для ўзнаўлення музычных запісаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пле́ер
(англ. player, ад play = іграць)
кампактны магнітофон з навушнікамі, які выкарыстоўваецца толькі для ўзнаўлення музычных запісаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
аўдыёпле́ер
(ад лац. audio = слухаю + англ. player = плеер)
кампактны пераносны апарат для ўзнаўлення гуку з магнітнага запісу.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
відэапле́ер
(англ. videoplayer, ад лац. video = бачу + англ. player = плеер)
апарат, прызначаны для ўзнаўлення гатовых відэафільмаў з відэакасет.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)