Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРУДЖЫ́НА [Perugino; сапр.Ванучы
(Vannucci)] П’етра (каля 1448, Чыта-дэла-П’еве, Італія — люты—сак. 1523),
італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння; прадстаўнік умбрыйскай школы жывапісу. Зазнаў уплывы П’ера дэла Франчэска, А.Верок’ё (з 1470 працаваў у яго майстэрні ў Фларэнцыі), нідэрл. мастакоў. Творчасці ўласцівы плаўнасць кампазіцыйных рытмаў, гарманічная ураўнаважанасць прасторавых пабудоў, лірызм пейзажных фонаў. Аўтар фрэсак «Св. Себасцьян з двума святымі» ў царкве Санта-Марыя ў Чэрквета (1478), «Перадача ключоў св. Пятру» ў Сіксцінскай капэле Ватыкана (1481—92), «Укрыжаванне» ў царкве Санта-Марыя Мадалена дэі Пацы ў Фларэнцыі (1496), трыпціха «Укрыжаванне з прадстаячымі» (каля 1485), «Паліпціх Альбані» (1491), карцін «Апалон і Марсій» (каля 1495), «З’яўленне Мадонны св. Бернару» (каля 1490—94), тонда «Мадонна з анёламі і святымі», партрэтаў Франчэска дэле Аперэ (1494), дон Б’яджа Міланезі, дон Бальдасарэ ды Антоніо ды Анджэла, маладога чалавека (каля 1495—1500) і інш. У майстэрні П. вучыўся Рафаэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Не́йдзе ’дзесьці; мусіць, мабыць’ (Янк. 1), ’няма дзе’ (Грыг., Растарг., Бяльк.), ’дзесьці; мусіць, мабыць; няма дзе’ (Нас.), нёйдзі ’тс’ (Мат. Маг.), нёйдзя ’кудысьці’ (Сл. ПЗБ), нёйдзе, нёйдзі ’дзесьці; кудысьці; няма дзе’, нёйдзека ’тс’ (ТС). Паводле Карскага, ‑ū‑(‑i̯‑) устаўлена паміж адмоўем і прыслоўем, каб надаць «плаўнасць» маўленню, параўн. веліж.нёйгдзе ’тс’, горац, чэрык.дайжа (< рус.даже ’нават’) і пад. (Карскі, 1, 305). Гл. нёгдзе, недзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ро́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага. [Каваліха] збілася з тону. Яе галашэнне страціла ранейшую плаўнасць, роўнасць і стройнасць.Бядуля.// Пра вялікае роўнае месца, раўніну. Хацелася .. [Алесю] спяваць і бесперастанку ісці марознаю роўнасцю снегу.Чорны.За .. [узгоркам] ляжала палявая роўнасць, а далей — лес.Савіцкі.
2. Аднолькавасць, поўнае падабенства (па велічыні, колькасці, якасці і пад.). Роўнасць сіл.
3. Роўнае становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі. Роўнасць народаў і нацый. □ Калгасны лад забяспечыў таксама поўную роўнасць жанчыны з мужчынам у вытворчасці і ліквідаваў яе нераўнапраўнае становішча ў сям’і.Залескі.
4. У матэматыцы — алгебраічная формула з дзвюх частак, роўных між сабой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)