Пла́ўе ’зыбкае балота’ (бяроз., ЛА, 5). Рус. пск. плавье, плавьё ’тс’, ’заліўны луг, забалочанае месца з купінамі’. Гл. плаў1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пла́ўлі ’забалочаны вадаём; зыбкае бязлеснае балота, дрыгва; гразкае месца’ (усх.-палес., Талст.), укр. плавля ’тс’. Да плаўе (гл.), у якім -j- > -л’-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прасвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
1. Зрабіць у чым‑н. адтуліну пры дапамозе свідравальнай прылады. Без асаблівага намагання, пакуль ісці на вячэрнія заняткі, я за тры дні навылёт прасвідраваў у камені дзірку для чаранка сякеры. Карпюк. Ва ўрочышчы Плаўе пабудавалі два добрыя дамы для пастухоў і даярак, выгарадзілі жэрдкамі кашары, прасвідравалі артэзіянскую студню, парабілі карыты, паставілі кармакухню. Сабаленка.
2. і без дап. Свідраваць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)