Плацінавыя руды 8/468

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Плацінавыя металы 7/579; 8/468

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛА́ЦІНАВЫЯ РУ́ДЫ,

прыродныя мінеральныя ўтварэнні, якія змяшчаюць плацінавыя металы ў прамысл. канцэнтрацыях. Гал. мінералы: плаціна самародная, паліксен, фераплаціна, плаціністы ірыдый, неўянскіт, сысерцкіт і інш. Карэнныя радовішчы пераважна магматычнага паходжання, маюць канцэнтрацыі плаціны ад доляў грама да некалькіх кілаграм на тону. Гал. здабыўныя краіны: Паўд. Афрыканская Рэспубліка, ЗША, Зімбабве, Канада, Калумбія.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛА́ЦІНАВЫЯ МЕТА́ЛЫ,

сям’я з 6 хім. элементаў VIII групы перыяд. сістэмы: рутэній (Ru), родый (Rh), паладый (Pd), осмій (Os), ірыдый (Ir), плаціна (Pt). Адносяцца да рэдкіх элементаў. Разам з золатам і серабром складаюць групу высакародных металаў.

Серабрыста-белыя металы з рознымі адценнямі. Маюць блізкія фіз. і хім. ўласцівасці; найб. падобныя ўласцівасцямі пары элементаў: Ru — Os; Rh — Ir, Pd — Pt. Тугаплаўкія: мінім. tпл 1554 °C у Pd, макс. — 3027 °C у Os. Паводле шчыльнасці падзяляюць на лёгкія (Ru — Pd) і цяжкія (Os — Pt). Добра паддаюцца мех. апрацоўцы Pt, а таксама Pd і Rh; Ru, Os i Ir больш цвёрдыя і крохкія. Вызначаюцца хім. інертнасцю і выключна высокай каталітычнай актыўнасцю (найб. пашыраныя каталізатары — Pt і Pd). Выкарыстоўваюць П.м. і іх сплавы паміж сабой, а таксама з інш. металамі як каталізатары гідрыравання, дэгідрыравання, акіслення, дапальвання выхлапных газаў аўтамабіляў, у паліўных элементах, як матэрыялы для высокатэмпературных тэрмапар, тэрмометраў супраціўлення, эл. кантактаў, хімічна ўстойлівага посуду, мед. інструментаў і інш.

Літ.:

Ливингстон С. Химия рутения, родия, палладия, осмия, иридия, платины: Пер. с англ. М., 1978;

Металлургия благородных металлов. 2 изд. М., 1987.

А.​П.​Чарнякова.

т. 12, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

плаці́навы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плаці́навы плаці́навая плаці́навае плаці́навыя
Р. плаці́навага плаці́навай
плаці́навае
плаці́навага плаці́навых
Д. плаці́наваму плаці́навай плаці́наваму плаці́навым
В. плаці́навы (неадуш.) плаці́навую плаці́навае плаці́навыя (неадуш.)
Т. плаці́навым плаці́навай
плаці́наваю
плаці́навым плаці́навымі
М. плаці́навым плаці́навай плаці́навым плаці́навых

Крыніцы: prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пла́цінавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пла́цінавы пла́цінавая пла́цінавае пла́цінавыя
Р. пла́цінавага пла́цінавай
пла́цінавае
пла́цінавага пла́цінавых
Д. пла́цінаваму пла́цінавай пла́цінаваму пла́цінавым
В. пла́цінавы (неадуш.)
пла́цінавага (адуш.)
пла́цінавую пла́цінавае пла́цінавыя (неадуш.)
пла́цінавых (адуш.)
Т. пла́цінавым пла́цінавай
пла́цінаваю
пла́цінавым пла́цінавымі
М. пла́цінавым пла́цінавай пла́цінавым пла́цінавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прабі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Спец.

1. Вызначаць колькасць металу ў рудах, сплавах.

2. Ставіць пробу на залатыя, плацінавыя і сярэбраныя вырабы.

[Ад ням. probieren — прасаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ссып, -у, м.

1. Пра тое, што рассыпана ў вялікай колькасці (разм.).

Лес сплаўляюць россыпам (у рассыпаным, разрозненым стане).

2. звычайна мн. -ы, -аў. Радовішча карысных выкапняў, адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў.

Алмазныя россыпы.

Плацінавыя россыпы (таксама перан.: пра вялікую колькасць, мноства чаго-н. каштоўнага, добрага).

|| прым. ро́ссыпны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Россыпныя радовішчы ізумрудаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабі́раваць

(ням. probieren = прабаваць)

1) вызначаць колькасць металу ў рудах, сплавах;

2) ставіць пробу на залатыя, плацінавыя і сярэбраныя вырабы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВІТВА́ТЭРСРАНД (Witwatersrand),

золатаўраназмяшчальны басейн у ПАР (прав. Трансвааль і Аранжавая); буйнейшы ў свеце. Адкрыты і распрацоўваецца (здабыча золата) з 1886, з 1952 здабыча урану. Працягласць руданоснай плошчы каля 350 км, шыр. 200 км. Руданосныя ў асн. ніжнепратэразойскія асадкава-метамарфагенныя кангламераты. Агульныя запасы золата каля 16 тыс. т з сярэдняй колькасцю яго 9,3 г/т. Запасы вокісу урану 128 тыс. т, колькасць U3O8 0,02—0,04%. Як спадарожныя здабываюць таксама пірыт, мінералы групы осмістага ірыдыю, інш. плацінавыя металы і серабро. Глыбіня распрацоўкі ў сярэднім 1700 м, макс. 3660—3800 м (т-ра ў шахтах 50—52 °C). Цэнтры распрацовак Вітватэрсранда — г. Іаганесбург, Клерксдарп, Одэндалсрус, Велкам.

т. 4, с. 201

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)