Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
планшэ́т, -а, М -шэ́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць карты.
2. Дошчачка на трох ножках, на якой умацоўваецца карта ці лінееная папера для здымкі мясцовасці (спец.).
3. Від камп’ютара, звычайна без клавіятуры, з сэнсарным уводам.
|| прым.планшэ́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
планшэ́тм., в разн. знач. планше́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
планшэ́т, ‑а, М ‑шэце, м.
1.Спец. Дошка з нацягнутай на яе паперай, на якую наносіцца план мясцовасці пры здымках. Трэба ведаць, як маршрут на планшэт панесці.Гілевіч.
2.Спец. План мясцовасці, атрыманы пры геадэзічнай здымцы.
3. Плоская сумка, празрыстая з верхняга боку, у якой носяць карты (тапаграфічныя і інш.). Вымаючы з планшэта карту, Шутаў з хваляваннем пазіраў — вылічваў — колькі яшчэ да граніцы.Мележ.
[Фр. planchette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛАНШЭ́Т (франц. planchette літар. дошчачка),
1) плоская драўляная дошка квадратнай формы з прыстасаваннем для замацавання яе на трынозе. Уваходзіць у камплект інструментаў для палявых тапагр. здымкаў.
2) Спец. ўстройства на камандных пунктах ППА, ВПС, ВМФ і інш., для адлюстравання паветр. (марскога) становішча; можа быць механізаваны або аўтаматызаваны.
3) Дошка (драўляная або метал.), на якой замацавана геагр. карта (ліст паперы для чарчэння) з сеткай ізаліній (сеткай каардынат Гаўса) для графічных пабудоў і вылічэнняў.