ПЛАНКТО́ННЫЯ ВО́ДАРАСЦІ,

тое, што фітапланктон.

т. 12, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

планкто́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. планкто́нны планкто́нная планкто́ннае планкто́нныя
Р. планкто́ннага планкто́ннай
планкто́ннае
планкто́ннага планкто́нных
Д. планкто́ннаму планкто́ннай планкто́ннаму планкто́нным
В. планкто́нны (неадуш.)
планкто́ннага (адуш.)
планкто́нную планкто́ннае планкто́нныя (неадуш.)
планкто́нных (адуш.)
Т. планкто́нным планкто́ннай
планкто́ннаю
планкто́нным планкто́ннымі
М. планкто́нным планкто́ннай планкто́нным планкто́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыдо́нна-планкто́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыдо́нна-планкто́нны прыдо́нна-планкто́нная прыдо́нна-планкто́ннае прыдо́нна-планкто́нныя
Р. прыдо́нна-планкто́ннага прыдо́нна-планкто́ннай
прыдо́нна-планкто́ннае
прыдо́нна-планкто́ннага прыдо́нна-планкто́нных
Д. прыдо́нна-планкто́ннаму прыдо́нна-планкто́ннай прыдо́нна-планкто́ннаму прыдо́нна-планкто́нным
В. прыдо́нна-планкто́нны (неадуш.)
прыдо́нна-планкто́ннага (адуш.)
прыдо́нна-планкто́нную прыдо́нна-планкто́ннае прыдо́нна-планкто́нныя (неадуш.)
прыдо́нна-планкто́нных (адуш.)
Т. прыдо́нна-планкто́нным прыдо́нна-планкто́ннай
прыдо́нна-планкто́ннаю
прыдо́нна-планкто́нным прыдо́нна-планкто́ннымі
М. прыдо́нна-планкто́нным прыдо́нна-планкто́ннай прыдо́нна-планкто́нным прыдо́нна-планкто́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГРУНТАЕ́ДЫ,

беспазваночныя жывёлы (чэрві, малюскі, планктонныя ракападобныя і інш.), якія жывяцца арган. дэтрытам. Гл. ў арт. Дэтрытафагі.

т. 5, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРАПТАЛІ́ТЫ (Graptolithina),

падтып вымерлых марскіх каланіяльных жывёл тыпу паўхордавых, 2 класы: стэрэасталанаты (Stereostolonata) і грапталаідэі (Graptoloidea). Каля 180 родаў. Бентасныя, планктонныя або псеўдапланктонныя (прымацаваныя да водарасцей) арганізмы. Існавалі ад сярэдняга кембрыю да карбону, росквіт у ардовіку — сілуры і ніжнім дэвоне. На Беларусі выяўлены ў адкладах ардовіку і сілуру ў паўн.-зах. і паўд.-зах. раёнах.

Шкілет хіцінавы, мелі галінастую, сеткападобную і інш. будову, з цвёрдымі сталонамі або без іх. Планктонныя грапталіты мелі пнеўматафор (паплавок з газам) для падтрымання ў тоўшчы вады.

т. 5, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭТРЫТАФА́ГІ [ад дэтрыт + ...фаг(і)],

дэтрытаедныя жывёлы, водныя жывёлы, якія кормяцца дэтрытам. У ліку Д. чэрві (паліхеты), эхіўрыды, двухстворкавыя малюскі, калаўроткі, планктонныя ракападобныя і інш. Д. адфільтроўваюць часцінкі дэтрыту з дапамогай спец. органаў або жывяцца імі непасрэдна. Удзельнічаюць у працэсах ачышчэння вады.

т. 6, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАСЬМІНО́ГІ (Octopoda),

атрад галаваногіх малюскаў. Васьміногаў і зрэдку ўсіх буйных галаваногіх малюскаў наз. спрутамі. 11 сям., каля 40 родаў, 200 відаў. Пашыраны ў марскіх водах да глыб. 8000 м ад Арктыкі да Антарктыкі. Донныя, прыдонна-планктонныя і планктонныя жывёлы. Найб. вядомыя васьміног звычайны (Octopus vulgaris, васьміног глыбакаводны блінападобны (Opistoteuthis depressa), васьміног глыбакаводны бязвокі (Cirrothauma murrayi) і інш.

Даўж. тулава 1—60 см, са шчупальцамі («рукамі») — да 3—6 м (зрэдку да 9,6 м), маса да 50—100 кг (зрэдку да 270 кг). Цела авальнае, мяшэчкападобнае, галава слаба адасоблена ад тулава. 8 «рук» часта аб’яднаны паміж сабой тонкай перапонкай з прысоскамі. У мелкаводных васьміногаў ёсць залоза, з якой пры абароне выпускаюць чарнільную вадкасць. Васьміногі глыбакаводныя маюць органы свячэння. Актыўныя драпежнікі. Аб’ект промыслу.

Васьміногі: 1 — звычайны; 2 — глыбакаводны бязвокі; 3 — глыбакаводны блінападобны.

т. 4, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

радыяля́рыі

(н.-лац. radiolaria, ад лац. radiolus = праменьчык)

падклас прасцейшых класа саркодавых; планктонныя арганізмы, пашыраныя пераважна ў цёплых морах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НА́ЎПЛІУСЫ (ад грэч. nauplios жывёла з панцырам),

планктонныя лічынкі розных ракападобных. Цела не сегментаванае; прыдаткаў 3 пары: спераду рота аднагалінастыя адчувальныя антэнулы, ззаду — двухгалінастыя антэны і жвалы жавалы* (мандзібулы), якія выкарыстоўваюцца пры плаванні. Маюць няпарнае (наўпліяльнае) вока. Паміж жваламі жаваламі* і анальнай адтулінай знаходзіцца зона росту, у якой па меры развіцця ўзнікаюць т.зв. постнаўпліяльныя сегменты з канечнасцямі.

Наўпліусы: 1 — прэснаводнага рачка цыклопа; 2 — дзесяціногага рака трахіпенеуса.

т. 11, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕЛАГІ́ЧНЫЯ АРГАНІ́ЗМЫ,

расліны і жывёлы, якія жывуць у тоўшчы вады і на яе паверхні (у пелагіялі). Падзяляюць на нейстон, нектон, планктон і плейстон. Адрозніваюць голапелагічныя арганізмы, што жывуць у пелагіялі ўсё жыццё, і мерапелагічныя, якія звязаны з пелагіяллю часова (планктонныя лічынкі донных жывёл, дарослыя асобіны донных жывёл, якія падымаюцца ў тоўшчу вады пры размнажэнні). Для П.а. характэрны прыстасаванні да жыцця ў пелагіялі: газавыя пузыры (у водарасцей, сіфанафор і інш.), плавальныя пузыры (у рыб); для руху — раснічкі ў прасцейшых і плаўнікі ў рыб; тарпедападобная форма цела у нектонных арганізмаў.

Раслінныя П.а. (фітапланктон) — асн. прадуцэнты арган. рэчываў у вадаёмах; яны забяспечваюць кормам астатніх водных жывёл.

т. 12, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)