Атама планетарная мадэль 9/247

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНЕТА́РНАЯ ПЕРАДА́ЧА,

зубчаста-рычажная перадача, што мае колы з рухомымі геам. восямі (сатэліты), якія абкочваюцца вакол цэнтр. кола. Рухомае звяно, на якім умацаваны восі сатэлітаў, наз. вадзілам. Выкарыстоўваюць для перадачы вярчэння паміж 2 паралельнымі восямі ці тымі, што перасякаюцца, а таксама пры ўзнаўленні складанага плоскапаралельнага руху рабочага органа, які аб’ядноўваецца з сатэлітам. Выкарыстоўваюць у рэдуктарах трансп. машын, прыводах станкоў, каробках перадач, рэверсіўных механізмах і інш.

Да арт. Планетарная перадача. Схема пяцізвённага планетарнага механізма: 1 — рухомыя зубчастыя колы; 2 — сатэліт; 3 — нерухомае зубчастае кола; 4 — вадзіла.

т. 12, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНЕТА́РНАЯ ТУМА́ННАСЦЬ,

абалонка з разрэджанага іанізаванага газу, якая акружае гарачы белы карлік і расшыраецца. Па знешнім выглядзе падобная на дыск планеты (адсюль назва).

Пры сцісканні ядра зоркі, якім заканчваецца стадыя чырвонага гіганта, яе вонкавыя слаі скідваюцца з вял. скорасцю і аддзяляюцца ад ядра. Паводле сучасных тэорый зорка з вугляродным ядром і масай 0,6—4 сонечныя масы ўтварае П.т. і пераўтвараецца ў белы карлік. Абалонка расшыраецца са скарасцямі да некалькіх тысяч метраў за секунду, паглынае ультрафіялетавае выпрамяненне цэнтр. зоркі і перавыпрамяняе яго ў бачнай частцы спектра праз флуарэсцэнцыю. Стадыя П.т. доўжыцца да 50 тыс. гадоў. Гл. таксама Туманнасці галактычныя.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 12, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

планета́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. планета́рны планета́рная планета́рнае планета́рныя
Р. планета́рнага планета́рнай
планета́рнае
планета́рнага планета́рных
Д. планета́рнаму планета́рнай планета́рнаму планета́рным
В. планета́рны (неадуш.)
планета́рнага (адуш.)
планета́рную планета́рнае планета́рныя (неадуш.)
планета́рных (адуш.)
Т. планета́рным планета́рнай
планета́рнаю
планета́рным планета́рнымі
М. планета́рным планета́рнай планета́рным планета́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВАДАЛІ́Ў (лац. Aquarius),

адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Самая яркая зорка 2,9 бачнай зорнай велічыні; 90 зорак ярчэй за 6-ю зорную велічыню. У сузор’і назіраецца самая яркая і вял. на зямным небе планетарная туманнасць (вуглавыя памеры 15 × 12, сапраўдны сярэдні папярочнік каля 300 000 а.а.). На тэр. Беларусі відаць з сярэдзіны лета і ўвосень. Гл. Зорнае неба.

Сузор’е Вадаліў.

т. 3, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

біясфе́рна-планета́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. біясфе́рна-планета́рны біясфе́рна-планета́рная біясфе́рна-планета́рнае біясфе́рна-планета́рныя
Р. біясфе́рна-планета́рнага біясфе́рна-планета́рнай
біясфе́рна-планета́рнае
біясфе́рна-планета́рнага біясфе́рна-планета́рных
Д. біясфе́рна-планета́рнаму біясфе́рна-планета́рнай біясфе́рна-планета́рнаму біясфе́рна-планета́рным
В. біясфе́рна-планета́рны (неадуш.)
біясфе́рна-планета́рнага (адуш.)
біясфе́рна-планета́рную біясфе́рна-планета́рнае біясфе́рна-планета́рныя (неадуш.)
біясфе́рна-планета́рных (адуш.)
Т. біясфе́рна-планета́рным біясфе́рна-планета́рнай
біясфе́рна-планета́рнаю
біясфе́рна-планета́рным біясфе́рна-планета́рнымі
М. біясфе́рна-планета́рным біясфе́рна-планета́рнай біясфе́рна-планета́рным біясфе́рна-планета́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зубча́ста-планета́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зубча́ста-планета́рны зубча́ста-планета́рная зубча́ста-планета́рнае зубча́ста-планета́рныя
Р. зубча́ста-планета́рнага зубча́ста-планета́рнай
зубча́ста-планета́рнае
зубча́ста-планета́рнага зубча́ста-планета́рных
Д. зубча́ста-планета́рнаму зубча́ста-планета́рнай зубча́ста-планета́рнаму зубча́ста-планета́рным
В. зубча́ста-планета́рны (неадуш.)
зубча́ста-планета́рнага (адуш.)
зубча́ста-планета́рную зубча́ста-планета́рнае зубча́ста-планета́рныя (неадуш.)
зубча́ста-планета́рных (адуш.)
Т. зубча́ста-планета́рным зубча́ста-планета́рнай
зубча́ста-планета́рнаю
зубча́ста-планета́рным зубча́ста-планета́рнымі
М. зубча́ста-планета́рным зубча́ста-планета́рнай зубча́ста-планета́рным зубча́ста-планета́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ДРАКО́Н (лац. Draco),

каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Мае 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Ламаны ланцужок слабых зорак Д. агінае сузор’е Малая Мядзведзіца і заканчваецца больш яркай зоркай γ (2-й візуальнай зорнай велічыні), назіраючы за якою англ. астраном Дж.​Брадлей адкрыў (1725) аберацыю святла. Адна з зорак Д. — Тубан каля 2,5 тыс. гадоў назад была і праз 20 тыс. гадоў зноў будзе «Палярнай» зоркай. У Д. знаходзіцца яркая планетарная туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. З тэр. Беларусі Д. відаць круглы год.

Сузор’е Дракон.

т. 6, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)