пламбава́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. пламбава́нне
Р. пламбава́ння
Д. пламбава́нню
В. пламбава́нне
Т. пламбава́ннем
М. пламбава́нні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пламбава́нне ср. пломбирова́ние, пломбиро́вка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пламбава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пламбаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пламбава́нне ж.

1. (накладанне пломбы) Plomberung f -;

2. мед. (зубоў) Plomberen n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., што.

1. Запячатваць што-н. пломбай (у 1 знач.).

П. вагоны.

2. Класці пломбу (у 2 знач.).

П. зуб.

|| зак. запламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 2 знач.) і апламбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны (да 1 знач.; спец.).

|| наз. пламбава́нне, -я, н. і пламбо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

stopping [ˈstɒpɪŋ] n. зубна́я пло́мба; пламбава́нне зу́ба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пломбирова́ние пламбава́нне, -ння ср., пламбірава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

plombowanie

н. пламбаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КА́РЫЕС ЗУБО́Ў (ад лац. caries гніенне),

хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей. У аснове К.з. — парушэнне харчавання зуба і нястача ў арганізме некат. бялкоў, вітамінаў і солей (пераважна фтору), празмернае ўжыванне салодкага, дрэнная гігіена поласці рота. Праяўляецца плямай (шурпатая, балючая) на эмалі ад белага да цёмна-карычневага колеру. Бывае К.з. паверхневы, сярэдні і глыбокі. Для паверхневага характэрны значная пігментацыя і шурпатасць эмалі, балючасць ад тэмпературных, хім. і мех. раздражняльнікаў. Пры сярэднім адбываецца поўнае разбурэнне эмалі і частковае дэнціну; сценкі карыёзнай поласці пігментаваныя, больш цёмныя, балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні ў вобласці дна. Глыбокі карыес ахоплівае большую ч. зуба; паміж пульпай і карыёзнай поласцю вельмі вязкі слой дэнціну; балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні рога пульпы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, выдаленне пашкоджаных тканак, пламбаванне.

А.​С.​Арцюшкевіч.

т. 8, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)