плака́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. плака́тны плака́тная плака́тнае плака́тныя
Р. плака́тнага плака́тнай
плака́тнае
плака́тнага плака́тных
Д. плака́тнаму плака́тнай плака́тнаму плака́тным
В. плака́тны (неадуш.)
плака́тнага (адуш.)
плака́тную плака́тнае плака́тныя (неадуш.)
плака́тных (адуш.)
Т. плака́тным плака́тнай
плака́тнаю
плака́тным плака́тнымі
М. плака́тным плака́тнай плака́тным плака́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

плака́тны плака́тный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плака́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да плаката (у 1 знач.). Плакатнае пяро. Плакатнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плака́тны Plakt-;

плака́тны жы́вапіс маст. Plaktmalerei f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плака́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Насценны ліст — малюнак з кароткім агітацыйным, навучальным або рэкламным тэкстам.

|| прым. плака́тны, -ая, -ае.

П. жывапіс.

Плакатная нагляднасць (перан.: яркая, простая і кідкая).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плака́тный плака́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Plaktkunst f - плака́тны жы́вапіс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МЕЕРХО́ЛЬДА ТЭА́ТР,

дзейнічаў у 1920—38 у Маскве пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. Засн. як 1-ы Т-р РСФСР (некалькі разоў мяняў назву), з 1923 — М.т. Рэпертуар і маст. практыка вызначаліся творчай праграмай Меерхольда, які паставіў усе спектаклі т-ра (часам у сааўт. з інш. рэжысёрамі). У пастаноўках, якім уласцівы рысы сімвалізму і футурызму, сцвярджаўся агітацыйна-плакатны, відовішчны т-р, што развіваў традыцыі плошчавых прадстаўленняў, спалучаў гераічную патэтыку з рэзкай сатыр. буфоннасцю. Перавага аддавалася п’есам, арганічна звязаным з сучаснасцю: «Містэрыя-буф» (1921), «Клоп» (1929), «Лазня» (1930) У.​Маякоўскага, «Настаўнік Бубус» А.​Файко (1925), «Камандарм 2» І.​Сяльвінскага (1929), «Апошні рашаючы» У.​Вішнеўскага (1931) і інш. У сімвалісцкай інтэрпрэтацыі ставілася і рус. класіка: «Лес» А.​Астроўскага (1924), «Рэвізор» М.​Гогаля (1926), «Гора розуму» (паводле «Гора ад розуму» А.​Грыбаедава, 1928), «Вяселле Крачынскага» А.​Сухаво-Кабыліна (1933), «33 разы ў непрытомнасці» («Сватанне», «Мядзведзь», «Юбілей» А.​Чэхава, 1935) і інш. У трупе т-ра: М.​Бабанава, М.​Багалюбаў, Э.​Гарын, М.​Жараў, І.​Ільінскі, С.​Марцінсон, Дз.​Арлоў, М.​Ахлопкаў, З.​Райх, Л.​Свердлін, М.​Цароў, А.​Цямерын, У.​Яхантаў і інш.

т. 10, с. 256

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)