пладо́вы гл. плод.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пладо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пладо́вы пладо́вая пладо́вае пладо́выя
Р. пладо́вага пладо́вай
пладо́вае
пладо́вага пладо́вых
Д. пладо́ваму пладо́вай пладо́ваму пладо́вым
В. пладо́вы (неадуш.)
пладо́вага (адуш.)
пладо́вую пладо́вае пладо́выя (неадуш.)
пладо́вых (адуш.)
Т. пладо́вым пладо́вай
пладо́ваю
пладо́вым пладо́вымі
М. пладо́вым пладо́вай пладо́вым пладо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пладо́вы в разн. знач. плодо́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пладо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць прыдатныя для яды плады. Пладовыя дрэвы.

2. Прыгатаваны з пладоў; у склад якога ўваходзяць плады. Пладовы цукар. Пладовае віно.

3. У складзе якога маюцца органы размнажэння, апладненяя (пра расліны).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладо́вы Frucht-; Obst-;

пладо́выя дрэ́вы с.-г. bstbäume pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плод, -а, М -дзе, мн. плады́, -о́ў м.

1. Частка расліны, якая развіваецца з завязі (кветкі) і змяшчае ў сабе насенне.

Ядомыя плады.

2. Зародак дзіцяняці (чалавека, жывёлы) ва ўлонні мацеры.

3. перан., чаго. Прадукт якой-н. дзейнасці, вынік чаго-н.

Плады творчай працы.

|| прым. пладо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пло́дны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Пладовыя дрэвы.

Пладовыя кансервы (вырабленыя з пладоў). Пладовы сад.

Плодная абалонка (якая акружае плод).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пладовы цукар, гл. Фруктоза

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

пладовы гадавальнік

т. 12, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фрукто́за, -ы, ж.

Пладовы цукар, які ўтрымліваецца ў пладах, мёдзе і пад.

|| прым. фрукто́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плодо́вый в разн. знач. пладо́вы; садаві́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)