Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАВІ́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
прамысловая печ для плаўкі. У П.п. матэрыялы награваюць да т-ры, якая перавышае т-ру плаўлення (у адрозненне ад награвальнай печы). Працуюць на цвёрдым, вадкім, газападобным паліве. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці чыгуну (гл.Доменная печ, Вагранка), сталі, каляровых металаў і сплаваў (гл.Бесемераўскі працэс, Мартэнаўскі працэс, Тамасаўскі працэс), варкі шкла, пераплаўкі базальту і інш.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
плаві́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да плаўкі (у 1 знач.). Плавільны цэх.// Які служыць для плаўкі. Плавільная печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАТЭРЖАКЕ́ТНАЯ ПЕЧ (англ. water-jacket літар. вадзяная кашуля),
шахтавая плавільная печ, сценкі якой складзены з пустацелых метал. скрынак (кесонаў), што ахалоджваюцца вадой. Выкарыстоўваецца ў металургіі (пры вытв-сці свінцу, медзі, нікелю, волава).
|| наз.плаўле́нне, -я, н.іпла́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
|| прым.плаві́льны, -ая, -ае.
Плавільная печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
плаві́льныспец. Schmelz-;
плаві́льная печ Schmélzofen m -s, -öfen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЯ ПЕЧ,
плавільная ці награвальная печ, у якой цеплавы эфект дасягаецца з дапамогай электрычнага току. Паводле спосабу пераўтварэння эл. энергіі ў цеплавую існуюць дугавыя печы (у т. л.рудааднаўляльныя печы і плазменна-дугавыя печы), індукцыйныя печы, электронна-прамянёвыя печы, Э.п. супраціўлення (цяпло вылучаецца пры праходжанні эл. току праз праваднік з актыўным электрычным супраціўленнем; бываюць ускоснага дзеяння — эл. ток цячэ праз награвальны элемент і прамога — ідзе непасрэдна па матэрыяле; выкарыстоўваюць пры электрашлакавым пераплаве, тэрмічнай апрацоўцы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБІВА́ЛЬНАЯ ПЕЧ,
полымная плавільная печ, у якой цеплыня перадаецца матэрыялу ад газападобных прадуктаў згарання паліва і выпрамянення ўнутранай паверхні гарачай вогнетрывалай абмуроўкі.
У бесперапынных адбівальных печах загрузка шыхты і выгрузка гатовых прадуктаў плаўкі ідуць на працягу ўсяго працэсу работы печы (напр., у вытв-сці шкла, пры рафінаванні свінцу). У садачных адбівальных печах шыхта загружаецца перыядычна, па заканчэнні працэсу ўся плаўка выгружаецца з печы (напр., выплаўка сталі ў мартэнаўскіх печах). Выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі, вытв-сці шкла і інш.