плавни́к (у рыб) плаўні́к, -ка́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плаўні́к, -ка́ м. плавни́к
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хваставы́ в разн. знач. хвостово́й;
х. плаўні́к — хвостово́й плавни́к;
х. ваго́н — хвостово́й ваго́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хіб м.
1. пере́дняя часть хребта́ у свиньи́;
2. щети́на на хребте́;
3. спинно́й плавни́к у ры́бы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Плаўні́к 1 ’орган руху ў рыб і водных жывёл’ (ТСБМ). З рус. плавни́к ’тс’, якое ўзнікла нядаўна як навуковы тэрмін, яшчэ ў “Поўным руска-польскім слоўніку” (Варшава, 1894 г.) польск. pletwy (сучаснае płetwa) адпавядае рус. пла́вательные перья, як і ў Даля (3, 118).
Плаўні́к 2 ’вуда’ (Жд. 3). Няясна. Малаімаверна, каб слова ўтварылася з польск. pławnik ’паплавок у вуды’ — наватвор з 1908 г. (Банькоўскі, 2, 621), у выніку пераносу значэння з часткі на цэлае.
Плаўні́к 3 ’рыбацкі човен’ (Бяльк.). Утворана пры дапамозе суф. ‑(н)ік ад польск. pławny ’прыдатны да плавання’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)