плаве́ц
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
плаве́ц |
плаўцы́ |
| Р. |
плаўца́ |
плаўцо́ў |
| Д. |
плаўцу́ |
плаўца́м |
| В. |
плаўца́ |
плаўцо́ў |
| Т. |
плаўцо́м |
плаўца́мі |
| М. |
плаўцу́ |
плаўца́х |
Крыніцы:
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
плаве́ц, плаўца, м.
Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плыва́к, плавак, плувак, ’плавец’ (ТС). Паводле словаўтварэння ідэнтычны польск. pływak ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)