Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПАСО́ШНАЯ РАЦЬ,
частка войска (апалчэнне з сялян), якое збіралася ў рас. дзяржаве ў 15—17 ст. Назва ад адзінкі пазямельнага абкладання падаткам — сахі. П.р. была пешай і «коневай» (з падводамі). Пешая выконвала ролю пяхоты, але гал. чынам прызначалася для ваен.-інж. работ, «коневая» — для вайск. перавозак і ў якасці артыл. абозу. П.р. збіралася паводле ўказа цара. У час Полацкага паходу Івана Грознага (1563) пры баявым складзе войска ў 43 тыс.чал. П.р. налічвала больш за 80 тыс.чал. У 17 ст.пасошныя людзі сталі называцца датачнымі людзьмі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сю́сік ’слабы, знясілены хлопец’ (Сл. рэг. лекс.), сю́ська ў выразі напіўся як сюська (брасл., Цыхун, вусн. паведамл.), з няясным значэннем: ідзе пешая сюська (Л. Калюга). Цёмнае слова; магчыма, да сюкаць (гл.), першапачаткова пра таго, хто мочыцца ў ложку.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Tramp[tramp]і[trεmp]m -s, -e і -s
1) валацу́га
2) пе́шая вандро́ўка
3) туры́сцкі пахо́д
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Пе́шка1 ’самая нізкая па свайму значэнню фігура ў шахматах’ (ТСБМ). З рус.пе́шка ’тс’ — першапачаткова ’пехацінец, радавы’ (Фасмер, 3, 257). Да пе́шы (гл.).
Пе́шка2 ’фасоля, што не ўецца’ (навагр., З нар. сл.). Са словазлучэння пешая фасоля пры дапамозе суф. ‑к‑a ў выніку намінацыі, як чыгунная дарога > чыгунка. Гл. таксама пехата́1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пехата́1, ’фасоля, якая не ўецца’ (навагр., З нар. сл.), укр.піхота ’тс’. З польск.piechota, якое з fasola piesza ’фасоля карлікавая, Phaseoliis narius’. Параўн. таксама польск.дыял.groch piec Ноту альбо piechociarz. Гэтаксама рус.кур.пешая фасоль ’фасоля, якая расцілаецца, — гэтае значэнне “нібыта збл іжае слова пеший з почвою” (Даль, З (1996), 551).
1) грамадская і ваенная арг-цыя ў германцаў і шэрагу інш. народаў Еўропы ў перыяд пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму. Нар. сходы С. пад старшынствам выбарнага сотніка вырашалі адм., суд. і інш. пытанні, з пачаткам вайны вылучалі пэўныя сілы і сродкі для апалчэння. У краінах кантынент. Еўропы зніклі ў працэсе феадалізацыі; у Англіі паступова падпарадкаваны каралеўскай уладзе ў асобе яе прадстаўніка і ў якасці адм.-тэр. адзінкі (некалькі С. складалі графства) з абмежаванымі адм.-паліцэйскімі функцыямі захоўваліся да канца 19 ст. 2) Вайсковае падраздзяленне, арганізац. і баявая адзінка, якая звычайна налічвала 100 чал. У войску Кіеўскай Русі і шэрагу інш. княстваў, у т. л. на Беларусі, С. ствараліся з гар. і сельскага апалчэння. У рус.раці С. дзейнічалі ў складзе палка або самастойна. У 16—17 ст. 5 С. складалі полк стралецкага войска. У казацкіх палках Рас. імперыі конная С. колькасна адпавядала эскадрону рэгулярнай кавалерыі, пешая — пяхотнай роце.
3) Частка гарадской абшчыны ў феад. Беларусі, вылучаная з вайск. і фіскальнымі мэтамі. Соценны падзел у гарадах Беларусі адпавядаў вечавой арг-цыі гар. самакіравання ў дамангольскі перыяд. У ліку гал. абавязкаў членаў С. былі работы на замкавых аб’ектах і іх абарона ад нападаў праціўніка. Соценны падзел у некат. гарадах Беларусі існаваў да пач. 18 ст. 4) Адм.-тэр. і вайск. адзінка на Украіне ў 16—18 ст. Узнікла ў сувязі з утварэннем войска рэестравых казакоў і складала частку палка. У 1648—54 палкавое і соценнае ўладкаванне пашырылася на ўсю Украіну. З зацвярджэннем у 1781 палажэння аб губернях С. як адм.-тэр. адзінка скасавана.
5) Саслоўна-карпаратыўная арганізацыя купецтва і гандлёва-рамеснага насельніцтва на тэр.Стараж. Русі, Расіі, Украіны, Беларусі і інш. ў 11—18 ст. (гл.Сотні).