◎ Пехата́ 1, ’фасоля, якая не ўецца’ (навагр., З нар. сл.), укр. піхота ’тс’. З польск. piechota, якое з fasola piesza ’фасоля карлікавая, Phaseoliis narius’. Параўн. таксама польск. дыял. groch piec Ноту альбо piechociarz. Гэтаксама рус. кур. пешая фасоль ’фасоля, якая расцілаецца, — гэтае значэнне “нібыта збл іжае слова пеший з почвою” (Даль, З (1996), 551).
◎ Пехата́ 2 ’пяхота’ (Стан.) — да пяхота (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяхо́тка ’фасоля, якая не ўецца’ (слонім., Расл. св.), пехо́тка ’тс’ (ПСл), параўн. укр. піхо́та ’тс’, польск. piechota ’тс’, балг. пеша́к ’тс’ і ’пешаход’, што семантычна выводзяцца з ’прыземлены, прыбіты, прыціснуты да зямлі; пешы’ (ЕСУМ, 4, 419). Гл. пе́шка, пехата́.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пехато́й, пехато́ю, пехото́ю, пехато́м, пехо́том, пехото́м ’пешшу, сваімі нагамі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; жытк., Мат. Гом.; ЛА, 5). Укр. піхотою, рус. пехото́ю, польск. piechotą, piechotką ’тс’. Прыслоўе — былы назоўнік у Тв. скл. Да пяхота (гл.). Формы на ‑том — вынік кантамінацыі лексем пехата́ і пяшком.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́шка 1 ’самая нізкая па свайму значэнню фігура ў шахматах’ (ТСБМ). З рус. пе́шка ’тс’ — першапачаткова ’пехацінец, радавы’ (Фасмер, 3, 257). Да пе́шы (гл.).
Пе́шка 2 ’фасоля, што не ўецца’ (навагр., З нар. сл.). Са словазлучэння пешая фасоля пры дапамозе суф. ‑к‑a ў выніку намінацыі, як чыгунная дарога > чыгунка. Гл. таксама пехата́ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хам ’пешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыя (з ісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)