◎ Петрус (арго) ’камень’ (Рам. 9). З лацінізаванага грэч. πέτρος ’камень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́РЛАГЕ (Berlage) Хендрык Петрус
(21.2.1856, Амстэрдам — 12.8.1934),
галандскі архітэктар, заснавальнік сучаснай галандскай архітэктуры. Найб. значная праца — будынак Біржы ў Амстэрдаме (1897—1909), у якім рысы нац.-рамант. стылю (падкрэсленая масіўнасць збудавання з асіметрычна пастаўленай вежай, вял. плоскасці цагляных сцен) спалучаюцца з функцыянальнай абумоўленасцю плана і смеласцю канструкцыйнага вырашэння. Імкненне да прастаты, рацыянальнасці і геам. строгасці кампазіцыі найб. паслядоўна выявіліся ў планах расшырэння Амстэрдама (1902—17) і рэканструкцыі Гаагі (1908—09), у пазнейшых пабудовах (Муніцыпальны музей, Гаага, 1916—35).
т. 3, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)