Песчуга́, пешчуга, п пичуга, пышчуга ’пясчаная, камяністая глеба’ (маст., Сцяшк. Сл.; Сл. ПЗБ; слонім. Жыв. сл.), п’янчуга ’пясчанае поле, на якім нічога не расце’ (пін., Нар. лекс.). Да пясок (гл.). Аб суф. ‑уга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 128–129.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

песчуга́

1. Вялікі пясок; мясцовасць багатая незамацаванымі пяскамі (Жытк. Слаўг.). Тое ж пешчура́ (Ваўк. Сцяшк.), пяшчу́га, пешчуга́, пяшчуга́н, пешчані́ца, пешчына́, пешчаўня́, пешчачок, пяшчу́жышча, пешчу́рня, (Слаўг.), пешчуга́ (Стол.).

2. Пясчаная, неўрадлівая зямля (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)