перыкарды́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перыкарды́т
Р. перыкарды́ту
Д. перыкарды́ту
В. перыкарды́т
Т. перыкарды́там
М. перыкарды́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перыкарды́т, -ту м., мед. перикарди́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перыкарды́т, ‑у, М ‑дыце, м.

Спец. Запаленне перыкарда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перыкардыт 8/413; 9/363

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫКАРДЫ́Т (ад перы... + грэч. kardia сэрца),

запаленне калясардэчнай сумкі. Прычыны ўзнікнення: рэўматызм, туберкулёз, мікробнае запаленне, траўмы і інш. Пры П. назіраецца павышаная эксудацыя (выпат)., што вядзе да сціскання сэрца, зніжэння яго функцый. Пры хуткім нарастанні эксудату сэрца можа спыніць сваю дзейнасць (патрабуецца пункцыя перыкарда). Прыкметы П.: боль у вобласці сэрца, сэрцабіцце, задышка, агульная слабасць і інш. Пры павольным нарастанні выпату ў перыкардзе праяўляюцца прыкметы сардэчнай недастатковасці — з’яўленне выпату ў жываце, печані. У патагенезе такога стану — дысталічны дысбаланс прытоку крыві да сэрца (перадсэрдзі, асабліва правае, сціскаюцца хутчэй, чым астатнія камеры сэрца). Лячэнне залежыць ад прычын узнікнення. У жывёл часцей бывае П. траўматычнага паходжання.

І.​М.​Грышын.

т. 12, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перыкарды́т

(ад гр. perikardios — які знаходзіцца вакол сэрца)

запаленне перыкарда.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перикарди́т мед. перыкарды́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

osierdzie

osierdzi|e

н. анат. калясардэчная сумка; перыкард;

zapalenie ~a мед. перыкардыт

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)