перыге́й, -я, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыге́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыге́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. перыге́й
Р. перыге́я
Д. перыге́ю
В. перыге́й
Т. перыге́ем
М. перыге́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перыге́й м., астр. периге́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перыге́й, ‑я, м.

Пункт найменшага аддалення арбіты якога‑н. спадарожніка ад цэнтра Зямлі; проціл. апагей.

[Ад грэч. perí — вакол і gē — зямля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перыгей 1/377; 8/413

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРЫГЕ́Й (ад перы... + грэч. gē Зямля),

бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; процілеглы апагею. Адлегласць ад П. да цэнтра Зямлі наз. перыгейнай адлегласцю. Адрэзак часу паміж двума праходжаннямі Месяца праз П. наз. анамалістычным месцам, які роўны 27,5546 сярэдніх сонечных сут.

т. 12, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перыге́й

(н.-лац. perigaeum, ад гр. peri = вакол + gaia = зямля)

астр. бліжэйшы да цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка (проціл. апагей 1).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перыге́й

(н.-лац. perigaeum, ад гр. peri = вакол + ge = Зямля)

астр. бліжэйшы ад цэнтра Зямлі пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка (проціл. апагей 1).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

периге́й астр. перыге́й, -ге́я м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

perigree [ˈperɪdʒi:] n. astron. перыге́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)