перыбле́ма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перыбле́ма перыбле́мы
Р. перыбле́мы перыбле́м
Д. перыбле́ме перыбле́мам
В. перыбле́му перыбле́мы
Т. перыбле́май
перыбле́маю
перыбле́мамі
М. перыбле́ме перыбле́мах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПЕРЫБЛЕ́МА (ад грэч. periblēma покрыва, абалонка),

слой ініцыяльных мерыстэматычных клетак конуса нарастання кораня, з якіх узнікаюць клеткі першаснай кары. У голанасенных з П. ўтвараецца пратадэрма.

т. 12, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перыбле́ма

(гр. periblema = абалонка)

слой ініцыяльных клетак у конусе нарастання кораня, з якіх развіваецца першасная кара.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)