Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
першацве́т, -ту м., бот. первоцве́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
першацве́т, ‑у, М ‑цвеце, м.
1. Аднагадовая або шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна сямейства першакветных з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобнае аднабокае суквецце, якая цвіце ранняй вясной.
2. Тое, што і прымула.
3. Пра травяністыя расліны, якія пачынаюць цвісці ранняй вясной. Выпаўзаюць на свет Праз вільготны пясок Сінь-пралескі і тварыкі чысцяць... Добры дзень, першацвет!Чарнушэвіч.
4.зб. Цвет, які з’явіўся ўпершыню ў жыцці пэўнай расліны. — А ці помніш цяпер ты, Кандраце, Як калісь першацвет абрывалі мы ў садзе? — Помню, помню, ды з песняй яшчэ, ды з якою: Зацвітаюць сады над Бярозай-ракою.Зарыцкі.// Першы, ранні, свежы цвет. Як над бруістаю быстраю рэчкаю Пахнуць лілеі, аер і чарот, І першацвет далікатны парэчкавы, І чарназём той, што вывернуў крат, Тры гады не удыхаў.Барадулін.Пад кронамі стаіўся вецер; баіцца патрывожыць ён галіны ў душным першацвеце, пчаліны на пялёстках звон.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Першацвет 8/401
- » - вясновы 6/296—297 (укл.); 12/43 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАЦВЕ́Т, прымула (Primula),
род кветкавых раслін сям. першакветных. Больш за 500 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 2 віды П.: веснавы, або баранчыкі, ці ключыкі (P. veris), і высокі (P. elatior), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў мяшаных лясах, на палянах, сухіх лугах, у далінах рэк. Інтрадукавана 5 відаў П.: Воранава (P. woronovii), вушкавы (P. auriculata), дробназубчасты (P. denticulata), звычайны (P. vulgaris), японскі (P. japonica).
Шматгадовыя ранаквітучыя (адсюль назва) травяністыя карэнішчавыя расліны. Лісце суцэльнае, чаранковае ці сядзячае, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі правільныя ў парасонавых, галоўчатых або кальчаковых суквеццях жоўтага, бэзавага, белага, ружовага, пурпуровага, фіялетавага колеру. Плод — каробачка. Маладое лісце спажываюць як салату, кветкі і лісце выкарыстоўваюць у лікёра-гарэлачнай вытв-сці. Харч., лек., дэкар., меданосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕРШАЦВЕ́Т»,
бел. літаратурна-мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіць з кастр. 1992 у Мінску на бел. мове штомесячна. Асвятляе літ. працэс на Беларусі; друкуе вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі маладзёжных рухаў, артыкулы па мастацтве, філасофіі, экалогіі і інш. Мае рубрыкі: «Проза», «Паэзія», «Кунсткамера», «Школа перакладу», «Школа філасофіі», «Скрыжаванне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба» і інш.