перси́дский ист. персі́дскі;
перси́дский ковёр персі́дскі дыва́н;
перси́дский порошок персі́дскі парашо́к.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
персидский
Том: 24, старонка: 251.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
Перси́дский зали́в Персі́дскі залі́ў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
персі́дскі перси́дский;
○ персі́дскі парашо́к — перси́дский порошо́к;
персі́дскі дыва́н — перси́дский ковёр
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПЕРСІ́ДСКАЯ МО́ВА, фарсі,
адна з іранскіх моў (паўд.-зах. група). Афіц. мова Ірана. Пашырана таксама ў Афганістане, Пакістане, Індыі, Іраку, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і інш. Са шматлікіх дыялектаў найб. вывучаны тэгеранскі, які стаў адной з асн. крыніц фарміравання размоўнай формы сучаснай П.м. У фанетыцы 6 галосных, 22 зычныя фанемы, 2 дыфтонгі. Граматыка аналітычная, няма скланення, ужываюцца складаныя дзеяслоўныя формы, фіксаваны парадак слоў. У лексіцы шмат араб. запазычанняў. Пісьменства з 1-й пал. 9 ст. на аснове араб. алфавіта (гл. Арабскае пісьмо), дапоўненага некалькімі знакамі для гукаў, якія адсутнічаюць у араб. мове.
Літ.:
Рубинчик Ю.А. Современный персидский язык. М., 1960;
Пейсиков Л.С. Лексикология современного персидского языка. М., 1975.
т. 12, с. 299
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)