перга́ментны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. перга́ментны перга́ментная перга́ментнае перга́ментныя
Р. перга́ментнага перга́ментнай
перга́ментнае
перга́ментнага перга́ментных
Д. перга́ментнаму перга́ментнай перга́ментнаму перга́ментным
В. перга́ментны (неадуш.)
перга́ментнага (адуш.)
перга́ментную перга́ментнае перга́ментныя (неадуш.)
перга́ментных (адуш.)
Т. перга́ментным перга́ментнай
перга́ментнаю
перга́ментным перга́ментнымі
М. перга́ментным перга́ментнай перга́ментным перга́ментных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перга́ментны прям., перен. перга́ментный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перга́ментны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам. Караткевіч. // Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.

2. перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перга́мент, -у, М -нце, м.

1. Пісчы матэрыял з цялячай скуры, якім карысталіся да вынаходства паперы, а таксама рукапіс на такім матэрыяле.

2. Папера, якая не прапускае тлушчу і вільгаці.

|| прым. перга́ментны, -ая, -ае.

П. скрутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pergaminowy

пергаментны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перга́ментный прям., перен. перга́ментны;

перга́ментная бума́га перга́ментная папе́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́дэкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сістэматызаваны звод законаў.

Грамадзянскі к.

2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, прынцыпаў, поглядаў.

Маральны к.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

Пергаментны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

то́ра, ‑ы, ж.

У яўрэяў — першая частка бібліі, Пяцікніжжа Майсеева, а таксама пергаментны скрутак з гэтым тэкстам, які захоўваецца ў сінагозе.

[Стараж.-яўр.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

веле́невы

(ад велень)

пергаментны;

в-ая папера — высокагатунковая шчыльная папера, падобная на пергамент.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ко́дэкс, ‑а, м.

1. Сістэматызаваны звод законаў якой‑н. адной галіны права. Крымінальны кодэкс. Грамадзянскі кодэкс.

2. перан.; чаго або які. Сукупнасць асноўных прынцыпаў, правіл паводзін, поглядаў. Маральны кодэкс будаўніка камунізма.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце. Пергаментны кодэкс.

[Ад лац. codex — кніга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)