перашы́ек, -ы́йка, мн. -ы́йкі, -ы́йкаў, м.

Паласа сушы, якая злучае два мацерыкі ці знаходзіцца паміж двума воднымі масівамі.

Суэцкі п.

|| прым. перашы́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашы́ек

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. перашы́ек перашы́йкі
Р. перашы́йка перашы́йкаў
Д. перашы́йку перашы́йкам
В. перашы́ек перашы́йкі
Т. перашы́йкам перашы́йкамі
М. перашы́йку перашы́йках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

перашы́ек, -шы́йка м., геогр. переше́ек

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перашы́ек, ‑шыйка, м.

Вузкая паласа зямлі, якая злучае часткі сушы (два мацерыкі ці мацярык з паўвостравам) або аддзяляе адзін водны масіў ад другога. Панамскі перашыек. Карэльскі перашыек. □ Машына ідзе па вузкім перашыйку, які аддзяляе возера.. ад мора. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЕРАШЫ́ЕК,

адносна вузкая паласа сушы, якая злучае паміж сабой больш значныя яе часткі, напр., 2 мацерыкі (Панамскі П., Суэцкі П.), мацярык з паўвостравам (Перакопскі П.) ці раздзяляюць 2 вадаёмы (Карэльскі П.).

т. 12, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

перашы́ек м. геагр. Lándenge f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

перашы́ек

1. Вузкая паласа зямлі паміж балотамі, азёрамі, лясамі, узгоркамі (БРС). Тое ж перашэ́ек, перашы́ена (Слаўг.).

2. Праліў паміж азёрным востравам і берагавой сушай (Слаўг.).

□ вул. Перашыек або Карэльскі Перашыек (1939—1940) у в. Шаламы Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Суэцкі перашыек

т. 15, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЭ́ЙСКІ ПЕРАШЫ́ЕК,

паўночная звужаная да 160 км частка Карэйскага п-ва ў КНДР, паміж Зах.-Карэйскім і Усх.-Карэйскім залівамі. На З — нізінная раўніна, у цэнтры — лясісты хр. Пуктэбон (выш. да 1833 м), на У — Вансанская раўніна.

т. 8, с. 120

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),

найбольш вузкая ч. Цэнтр. Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўніна выш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.

т. 12, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)